Вы тут

Ісачанка наведаў Гарадзейскі цукровы камбінат


У сераду, 5 чэрвеня, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка наведаў з рабочым візітам ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат».


У рамках візіту віцэ-спікер верхняй палаты парламента сустрэўся з кіраўніцтвам футбольнага клуба «Гарадзея», дзе абмяркоўваліся пытанні перспектыў развіцця дзіцяча-юнацкага спорту ў Нясвіжскім раёне і далейшай дзейнасці футбольнага клуба.

Акрамя таго, Анатоль Ісачанка азнаёміўся з вытворчым працэсам сахарнага камбіната і вывучыў асартымент прадукцыі. Пра перспектывы развіцця цукровай вытворчасці паведаміў дырэктар цукровага камбіната Ігар Макар. Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі расказаў пра сацыяльна-эканамічны стан прадпрыемстваў і ўстаноў раёна.

У гэты дзень віцэ-спікер верхняй палаты парламента таксама наведаў сельгаспрадпрыемства УП «ПІК-Лясное», уласнікам якога ўжо тры гады з'яўляецца ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат».

Вольга АНУФРЫЕВА

Загаловак у газеце: Перспектывы развіцця

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».