Вы тут

На беразе возера Юбілейнага, што пад Гроднам, з'явілася атмасферная ратонда


Днямі яе зманціравалі будаўнікі якраз да пачатку купальнага сезона. Новы архітэктурны аб'ект уваходзіць у лік, рэалізаваных па праграме трангранічнага супрацоўніцтва з польскім бокам згодна з праектам «Шляхам Тызенгаўза».


Як паведаміў яго каардынатар дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргей КАЛЯДА, новы трансгранічны веласіпедны маршрут мае працягласць 59 кіламетраў і яднае беларускі горад Гродна і польскі — Сакулку. Завяршыць яго рэалізацыю плануецца ў хуткім часе.

Што ён сабой уяўляе? Распачынаецца велашлях на плошчы Тызенгаўза ў Гродне ў турыстычным цэнтры і пралягае праз вуліцы Савецкую і Суворава абласнога цэнтра ў напрамку возера Юбілейнае. Гэта адно з самых папулярных месцаў адпачынку гараджан у летні перыяд, таму, вядома, уладкаванне новых пунктаў прыцягнення на ім — адна з прыярытэтных задач гарадскіх улад. Дзякуючы рэалізацыі трансгранічнага веламаршруту «Шляхам Тызенгаўза» тут з'явілася не толькі атмасферная ратонда, з якой адкрываюцца найлепшыя краявіды гэтых мясцін, але і стаянка для велатурыстаў, лаўкі для адпачынку і іншыя зручнасці для велааматараў. Таксама тут месціцца інфармацыйны стэнд з картай маршруту. Згодна з ім, далей трэба рухацца ў напрамку вёскі Каробчыцы ў бок беларуска-польскай граніцы па асфальтавай шашы.

Трэба сказаць, што маршрут праходзіць як па спецыяльна зробленых веласцежках, так і па існуючых элементах дарожнай сеткі. Між іншым, 33 з 59 кіламетраў велашляху знаходзіцца на беларускай тэрыторыі. Дзяржаўную граніцу велатурысты перасякаюць у пагранічным пункце пропуску «Брузгі-Кузніца» і едуць у напрамку турыстычнага комплексу «Багульнікі», завяршаючы свой маршрут у Сакулцы.

Па словах Сяргея Каляды, з рэалізацыяй гэтага праекта планы па наданні возеру ілеілейнае большай прывабнасці сярод гродзенцаў і гасцей абласнога цэнтра не заканчваюцца. Ёсць ідэі наконт з'яўлення тут спартыўнай пляцоўкі і нават будаўніцтва фантана, але іх рэалізацыя яшчэ наперадзе. Можа, у іншым трансгранічным праекце?

Вольга АНУФРЫЕВА

Загаловак у газеце: Прыцягненне Юбілейнага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».