Вы тут

Лукашэнка правядзе перамовы з прэм'ер-міністрам Венгрыі, які наведае Беларусь з першым афіцыйным візітам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня правядзе перамовы з прэм’ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам, які будзе знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Сустрэча адбудзецца ў Палацы Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка і Віктар Орбан абмяркуюць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў. Беларусь і Венгрыя ўжо маюць добры зачын у развіцці адносін, аднак ёсць вялікі патэнцыял для пашырэння ўзаемадзеяння ў розных сферах.

Акрамя таго, на перамовах будзе абмяркоўвацца супрацоўніцтва па лініі Беларусь—ЕС, у тым ліку ў фармаце «Усходняга партнёрства». У цэнтры ўвагі таксама будзе сітуацыя ў рэгіёне і свеце, падыходы да вырашэння найбольш актуальных праблем.

Маючы адбыцца візіт будзе першым афіцыйным візітам венгерскага лідара ў Беларусь і стане важным этапам у развіцці беларуска-венгерскіх адносін.

Прэв'ю: export.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.