Вы тут

Прэтэндэнтаў на студэнцкi бiлет паменела


Больш за 64 тысячы абiтурыентаў зарэгiстравалася сёлета на цэнтралiзаванае тэсцiраванне. Летась гэта лiчба была большай — 76 888 чалавек.


Самымi масавымi дысцыплiнамi на ЦТ стануць традыцыйна руская мова i матэматыка. Рускую мову пажадалi здаваць 52 660 чалавек, матэматыку — 34 805. На беларускую мову аформiлi пропускi 18 606 чалавек. Некаторыя абiтурыенты будуць здаваць i рускую, i беларускую мову. Такое права ў iх ёсць: калi маладыя людзi дакладна вызначылiся з профiлем сваёй будучай спецыяльнасцi, то яны могуць здаваць для падстрахоўкi дзве дзяржаўныя мовы, каб потым выбраць сертыфiкат з больш высокiмi баламi. Усяго на ЦТ дазваляецца здаваць чатыры прадметы. У сярэднiм на аднаго абiтурыента сёлета прыпадае 3,38 тэста. Англiйскую мову, дарэчы, збiраюцца здаваць 23 549 чалавек, такiм чынам, можна меркаваць, што эканамiчны профiль падрыхтоўкi ў моладзi па-ранейшаму запатрабаваны.

Рэгiстрацыя ўдзельнiкаў ЦТ праходзiла з 2 мая да 1 чэрвеня з выкарыстаннем аўтаматызаванай iнфармацыйнай сiстэмы «Агульнарэспублiканскi банк даных удзельнiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання» па прынцыпе аднаго акна. Абiтурыент мог зарэгiстравацца для праходжання ЦТ у любым з пунктаў правядзення тэсцiравання па ўсёй краiне. Замежнiкi i грамадзяне Беларусi, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi замежных дзяржаў, мелi магчымасць зарэгiстравацца з дапамогай паштовай сувязi. Калi ў абiтурыентаў з уважлiвых прычын не было магчымасцi зарэгiстравацца для ўдзелу ў ЦТ самастойна, гэта маглi зрабiць iх законныя прадстаўнiкi.

У сувязi з эпiдэмiялагiчнай абстаноўкай сёлета змянiўся парадак рэгiстрацыi. У прыватнасцi, абiтурыенты запаўнялi заяву ў электронным выглядзе i адпраўлялi яе з асабiстага электроннага адраса на адрас электроннай пошты абранага пункта рэгiстрацыi. Атрымаўшы на пошту асабiсты рахунак, абiтурыент павiнен быў унесцi плату за прыём i афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ праз сiстэму «Разлiк» (АРIП) (за выключэннем iльготнай катэгорыi грамадзян).

Быў таксама арганiзаваны папярэднi запiс для вызначэння даты i часу наведвання пункта рэгiстрацыi абiтурыентам. Усю неабходную iнфармацыю абiтурыенты атрымлiвалi па электроннай пошце альбо маглi азнаёмiцца з ёй на сайце пункта рэгiстрацыi. Ва ўстаноўленыя для абiтурыента тэрмiны пасля ўнясення платы i афармлення дакументаў абiтурыент павiнен быў прыбыць у пункт рэгiстрацыi, каб забраць пропуск на ЦТ. У кожным пункце рэгiстрацыi працавала гарачая лiнiя для iнфармацыйнай падтрымкi абiтурыентаў, якiя маюць складанасцi ў правядзеннi папярэдняй электроннай рэгiстрацыi, а таксама па iншых пытаннях.

Надзея НIКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».