Вы тут

«Кожны пройгрыш мяне шмат чаму навучыў»


Яго шлях да прафесiйнага спорту пачынаўся з каратэ i рукапашнага бою. Затым былi кiкбоксiнг i бокс. I вось ужо на працягу пятнаццацi гадоў Пётр Бiрко займаецца змешанымi адзiнаборствамi ў маладзечанскiм клубе «CERBERUS fight club». За гэты тэрмiн ён зарабiў пэўны статус сярод прафесiяналаў, стаўшы майстрам спорту мiжнароднага класа, двухразовым чэмпiёнам свету i Еўропы.


Часам для перамогi спартсмену патрэбны лiчаныя хвiлiны i нават секунды. Напрыклад, Пётр стаў пераможцам у мiжнародным турнiры «Royal Fight» усяго за сямнаццаць секунд. Апошнi бой у лiзе NFG, дзе суразмоўнiк атрымаў перамогу тэхнiчным накаўтам, доўжыўся менш за дзве хвiлiны. Але без паражэнняў у спорце таксама не абыходзiцца.

— Кожны пройгрыш мяне шмат чаму навучыў, асаблiва першы. Адразу я гэтага не разумеў, але цяпер усведамляю, што менавiта ён. Паражэнне — гэта таксама вынiк. Лепш сумленна прайграць, чым несумленна выйграць, — сцвярджае наш герой. — Можа быць, збоку мае прыёмы здаюцца жорсткiмi ў адносiнах да сапернiка, але я выкарыстоўваю толькi тое, што дазволена правiламi. Бо не важна, якi круты ты спартсмен, запомняць цябе за тое, якi ты быў чалавек.

Для перамогi патрэбны не толькi фiзiчная падрыхтоўка, вывучэнне новых тэхнiк, рухаў. Як i ў шахматах, у змешаных адзiнаборствах важныя тактыка i прадуманасць. Баi — гэта i сур'ёзныя маральныя выпрабаваннi, велiзарны стрэс:

— Цалкам адключаюся ад усяго, што па-за выступленнем, настолькi, што праходзячы мiма знаёмых, магу не павiтацца цi не звярнуць увагi. У такiя моманты ёсць толькi я i сапернiк. Але на самай справе гэта крута — адключацца ад паўсядзённых клопатаў.

Пётр сцвярджае, што спорт адназначна ўплывае на фармiраванне характару. Чэмпiёнам можаш не стаць, але ўпэўненасцi, волi, амбiцый ён дадае дакладна. I ў спорце, i ў жыццi хлопец iмкнецца рабiць усё на выдатна. У планах на будучыню — стаць адным з найлепшых спартсменаў свету, падпiсаць кантракт з адным з вядомых прамоўтараў i выйграць пояс.

Наш герой прамалiнейны i справядлiвы. Трапятлiва ставiцца да сваiх блiзкiх. Па-за рынгам нiколi не выкарыстоўвае свае прыёмы, да апошняга спрабуючы вырашыць канфлiкт словамi.

Вы будзеце здзiўлены, але моцны i ўпэўнены спартсмен у душы — рамантык. Для ўзняцця баявога духу ён чытае вершы, якiя яго матывуюць. Часта гуляе па вулiцы, уяўляе сваю будучыню (але не марыць). Любiць шмат i смачна паесцi. Пётр без цяжкасцi справiцца з рамонтам кватэры, бо па прафесii будаўнiк-тынкоўшчык. Але на гэтым вырашыў не спыняцца i цяпер атрымлiвае вышэйшую адукацыю псiхолага-педагога. Такiя веды яму спатрэбяцца, калi хлопец будзе трэнiраваць дзяцей, дапамагаць тым, хто хоча развiвацца ў спорце.

Кацярына Акушка, вучанiца 11 класа СШ № 2 г. Маладзечна

Фота з архiва героя

Загаловак у газеце: Сямнаццаць секунд да перамогi

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.