Вы тут

У Беларусі будуць кантраляваць бяспеку дарожных мастоў


А1 сумесна з кампаніяй Qulix Systems прадставілі новае рашэнне для дыстанцыйнага кантролю за бяспекай мастоў — інклінаметр, які вымярае вугал нахілу аб’ектаў і перадае дадзеныя па NB-IoT сетцы. Прылада дапаможа прагназаваць магчымыя інцыдэнты ў дарожнай і будаўнічай галінах, а таксама своечасова рэагаваць на іх.


Рашэнне працуе на аснове SIM-чыпаў і сеткі NB-IoT кампаніі А1, што дазваляе перадаваць дадзеныя выдалена і адсочваць стан мастоў, будынкаў і іншых аб’ектаў нават у самых цяжкадаступных месцах.

Унікальнае рашэнне ўяўляе сабой невялікую прыладу і платформу, распрацаваныя кампаніяй Qulix Systems. Прыбор усталёўваецца непасрэдна на аб’ект вымярэння ў кропку, за якой неабходна назіраць, напрыклад, у сярэдзіну перакрыцця моста. Ён вымярае вугал адхілення і перадае па сетцы NB-IoT пакет дадзеных на платформу, дзе інфармацыя апрацоўваецца. На яе падставе можна зразумець, што аб’ект пачаў асядаць альбо нахіляцца, а значыць, прадухіліць падзенне і любы іншы інцыдэнт, а таксама своечасова запланаваць капітальны рамонт. Пры перавышэнні парогавых значэнняў прылада адпраўляе апавяшчэнне, напрыклад, на электронную пошту або ў месенджар. Выезд супрацоўнікаў непасрэдна на аб’ект патрабуецца не заўсёды, што аптымізуе выдаткі.

Першы пілотны праект рашэння быў запушчаны на базавай станцыі кампаніі А1 для назірання за нахілам яе мачты. Другі праводзіўся сумесна з РУП «Віцебскаўтадар» для вымярэння вагання і прасядання пліт моста. Абодва тэставыя запускі прайшлі паспяхова і паказалі, што прылада вытрымлівае вялікія сутачныя перапады тэмператур і працуе без збояў.

У адрозненне ад іншых інклінаметраў сумесная распрацоўка А1 і Qulix Systems не патрабуе падключчэння да электрасеткі і здольная перадаваць дадзеныя ў аддаленым рэжыме. Энергаэфектыўнасць прылады забяспечвае яе аўтаномную працу на працягу трох гадоў. Да таго і мантаж займае літаральна пяць хвілін.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: Дзмітрый Шыпуль

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».