Вы тут

Мінадукацыі: Набор у дзіцячыя сады абмежаваны ў сувязі з эпідсітуацыяй


У сувязі з эпідсітуацыяй набор у дзіцячыя сады абмежаваны, паведаміла БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Святлана Уклейка.


«У сувязі з існуючай эпідэміялагічнай сітуацыяй набор ва ўстановы дашкольнай адукацыі абмежаваны», — сказала Святлана Уклейка.

Начальнік галоўнага ўпраўлення нагадала, што накіраванне ў дзіцячыя сады выдаецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі з улікам норм напаўняльнасці груп і ў адпаведнасці са спісам дзяцей, якія маюць патрэбу ў атрыманні дашкольнай адукацыі. Разам з тым, паколькі Міністэрствам аховы здароўя была ўстаноўленая забарона на перавод з групы ў групу і прыём новых дзяцей ва ўстановы дашкольнай адукацыі ў перыяд эпідэміялагічнага ўздыму захваральнасці на інфекцыю COVID-19, такія накіраванні не выдаваліся і прыём дзяцей не ажыццяўляўся.

«Міністэрствам аховы здароўя дадзены тлумачэнні аб тым, што забараняецца пераводзіць з групы ў групу і прымаць новых дзяцей у сады толькі ў той перыяд, калі ва ўстанове дашкольнай адукацыі рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19 або не скончыўся перыяд правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у сувязі з рэгістрацыяй такіх выпадкаў», — дадала Святлана Уклейка.

Прэв’ю: knews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?