Вы тут

Яны дайшлі да Берліна. Сын піша пра свайго бацьку-салдата


Мой бацька Юрый Філарэтавіч Кірэеў нарадзіўся ў пачатку мінулага стагоддзя — у лютым 1908-га, паспяхова скончыў школу. У інстытут, праўда, паступіць не змог, бо ў той перыяд (аб ім згадвае А. Салжаніцын у даследаванні «Дзвесце гадоў разам») на вучобу прымалі дзяцей рабочых і сялян, а тата быў сынам бухгалтара і хатняй гаспадыні. Да таго ж з яўрэяў...


5 мая 1945 го­да. Баць­ка ў дру­гім ра­дзе зні­зу, край­ні зле­ва, з фо­та­апа­ра­там на гру­дзях.

Зрэшты, відаць, праўду кажуць, што часам не было б і шчасця, ды няшчасце падмагло: у час вучобы на аграмеліярацыйных курсах тата пазнаёміўся з мамай, ажаніўся... Падчас службы ў войску скончыў так званы ШМАС (школу малодшых авіяцыйных спецыялістаў), дэмабілізаваўся ў званні старшыны. Да вайны працаваў па спецыяльнасці, гадаваў дзяцей — мяне і сястру...

Летам 1941-га тату прызвалі ў дзеючую армію. Служыць яму давялося ў авіяцыі — весці ў тым ліку паветраную разведку за лініяй фронту, а гэта значыць, фатаграфаваць найбольш важныя ваенныя аб'екты, размяшчэнні тэхнікі і нямецкіх сіл. Падчас гэтых здымкаў наш самалёт-разведчык амаль заўсёды трапляў пад шквальны варожы абстрэл, але выконваў пастаўленыя баявыя задачы...

Мой тата меў узнагароды, дайшоў да Берліна. І ўжо там здымаў сяброў-таварышаў — пераможцаў.

...Дасылаю некалькі здымкаў з тых, што захаваліся ў нашым сямейным архіве. Магчыма, нехта з жыхароў Беларусі пазнае на іх сябе альбо сваіх родных і ўспомніць шчаслівы май 1945-га.

Валерый Юр’евіч Кірэеў, сын салдата

г. Масква

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.