Вы тут

Экалагічныя конкурсы чакаюць сваіх удзельнікаў


Штогод Мінпрыроды і яго тэрытарыяльныя органы, а таксама часопіс «Родная прырода» праводзяць шэраг конкурсаў экалагічнай скіраванасці. Узяць удзел у некаторых з іх можна ўжо зараз.


  • Рэспубліканскі конкурс на найлепшую публікацыю экалагічнай тэматыкі (з 15 мая да 15 жніўня ў два этапы)

Гэты конкурс — для творчых асоб рознага ўзросту (школьнікаў, аматараў і прафесіяналаў), аб'яднаных любоўю да роднай зямлі.

Каб стаць яго ўдзельнікам, трэба да 6 ліпеня 2020 года накіраваць у абласныя і Мінскі гарадскі камітэты прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя свае работы з пазнакай «На рэспубліканскі конкурс на найлепшую публікацыю экалагічнай тэматыкі». Гэта могуць быць нарысы, артыкулы, рэпартажы, агляды, замалёўкі, нататкі і каментары аб беражлівым стаўленні да прыроды, навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні тэрыторыі населеных пунктаў, абыходжанні з адходамі, ахове водных рэсурсаў, атмасфернага паветра, жывёльнага і расліннага свету, укараненні новых тэхналогій у галіне аховы навакольнага асяроддзя, захаванні помнікаў прыроды і іншыя матэрыялы па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Матэрыялы павінны быць апублікаваны ў перыядычных выданнях у перыяд з 15 мая 2019 года да 15 мая 2020 года. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Дадатковую інфармацыю пра ўдзел у конкурсе можна знайсці на сайтах тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды.

  • Гарадскі конкурс фотаздымкаў на экалагічную тэматыку «Зялёны Мінск — 2020»

Конкурс праводзіцца з 30 сакавіка да 16 лістапада 2020 года на тэрыторыі Мінска.

Узяць удзел у ім могуць усе ахвотныя — як прафесійныя фатографы, дызайнеры, так і аматары.

Для ўдзелу ў адборы аўтарам трэба даслаць прэв'ю сваіх фота ў электронным выглядзе на адрас Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя mіnskprіroda@gmaіl.com да 1 кастрычніка 2020 года.

Работы ў цэлым павінны адпавядаць тэматыцы конкурсу «Зялёны Мінск». Яны прымаюцца ў намінацыях «Прыродныя фантазіі», «Мой зялёны горад», «Чалавек у згодзе з прыродай», «Пад незвычайным вуглом», «Экалогія Мінска вачыма жыхароў», «Экапрыколы», «Экалогія горада і царква», «Вадаёмы Мінска», «Альтэрнатыўныя віды транспарту», «Найлепшая макрафатаграфія».

Работы пераможцаў будуць размешчаны ў эколага-інфармацыйным календары камітэта на 2021 год, а таксама стануць экспанатамі выставак у 2020-2021 гадах.

Падрабязная інфармацыя пра ўдзел у конкурсе — на сайце Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

  • Конкурс «Краявіды малой радзімы» ад часопіса «Родная прырода»

Запрашаем чытачоў «Роднай прыроды» да ўдзелу ў конкурсе, прысвечаным прыродзе роднага краю. Мы чакаем ад вас фотаздымкаў, а таксама вершаў і замалёвак, у якіх вы раскажаце пра сваю малую радзіму. Вынікі конкурсу падвядзём у канцы года. Пераможцы атрымаюць прызы і падарункі.

Дасылайце свае работы на адрас: вул. Захарава, 19, Мінск, 220034 ці на e-maіl: pryroda@zvіazda.by.

Прэв'ю: babruysk.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.