Вы тут

Ёд для клубніц


Апрацоўка клубніц ёдам праводзіцца з мэтай павышэння ўраджаю і паляпшэння смаку ягад.


У 10 літраў вады (посуд не павінен быць металічны) ка́паюць 15 кропель ёду, размешваюць драўлянай палачкай і паліваюць пад кожны куст, калі глеба вільготная (пасля дажджу ці пасля добрага паліву). Пры гэтым трэба старацца не трапляць ёдным растворам на лісце — напрыклад, паліваць пасля стрыжкі клубніц. Як правіла, пасля такой апрацоўкі жукі на працягу двух гадоў не зазіраюць на гэтую тэрыторыю.

Яшчэ можна добра апрацаваць такім растворам усю будучую плантацыю, перад тым як высаджваць клубніцы: сёння палілі, а праз тры-чатыры дні смела можна саджаць. Тады і ў каранёў апёкаў не будзе ў выпадку перадазіроўкі ёду.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.