Вы тут

Тры асноўныя падкормкі для агурка


Без своечасовых падкормак аддача ад агуркоў будзе мінімальная. Таму правільнае фарміраванне завязяў шмат у чым залежыць ад «паставак» мінеральных і арганічных угнаенняў. У першую чаргу агуркі маюць патрэбу ў азоце. Потым, калі зацвітаюць, — у фосфары. Падчас масавых збораў дадайце яшчэ і калій.


Колькі разоў угнойваць агуркі?

Дасведчаныя агароднікі ўносяць угнаенні невялікімі дозамі, але кожныя два тыдні. Калі на гэта няма часу, не хвалюйцеся: прыстойны ўраджай можна сабраць і пасля трох-чатырох падкормак.

1. Праз два тыдні пасля пасеву насення (калійна-азотная).

2. Калі пачнецца цвіценне (калійна-азотная з магніем і борам).

3. Калі пачынаецца плоданашэнне (аналагічная другой падкормцы).

4. У другой палове плоданашэння, каб павялічыць яго працягласць (комплекснае ўгнаенне з асноўнымі элементамі сілкавання).

Парада: Калі глеба на вашым участку бедная, то акрамя гэтых падкормак дайце раслінам і паміж імі комплексныя ўгнаенні. Не забываючы своечасова паліваць градку.

Першая падкормка

Расаду агуркоў падкормліваюць пасля з'яўлення двух лісточкаў мачавінай па лістоце (1 ч. лыжка на 1 л вады). Не праводзяць падкормку ў спякоту, бо яна можа выклікаць апёкі лістоты.

Глеба ў цяпліцы павінны быць угноена, для чаго перад высадкай расады або пасевам насення ўносяць пад перакопку 1,5 ст. лыжкі аміячнай салетры, 1 ст. лыжку сернакіслага калію, 1 запалачны карабок суперфасфату.

Другая падкормка

Яе праводзяць праз два-тры тыдні пасля першай, то-бок, калі агуркі зацвітаюць. Перад падкормкай добра паліваюць граду цёплай вадой. Лепш за ўсё выкарыстоўваць настой каравяку або птушынага памёту. Курыны нават лепш, бо ў ім у тры разы больш фосфару, чым у каравяку. Настойваюць угнаенне не менш як тры дні.

На кожныя 10 л раствору дадаюць паўшклянкі суперфасфату або 0,5 кг попелу.

Трэцяя падкормка

Звычайна, калі агуркі пачынаюць плоданашэнне, агароднікі расслабляюцца. Але гэта памылка: агуркі ў гэты час маюць патрэбу ва ўгнаеннях больш за ўсё. Выкарыстоўваць можна або настой травы, або мінеральныя ўгнаенні. Для гэтага на 10 л вады бяруць 2 ст. лыжкі калійнай салетры або 5 ст. лыжак мачавіны.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Без памылак нельга рухацца наперад, або Чаму попыт i прапанова пакуль не заўсёды супадаюць

Без памылак нельга рухацца наперад, або Чаму попыт i прапанова пакуль не заўсёды супадаюць

Давайце разам прыгадаем свае першыя крокi ў школе. Што кажа дзецям настаўнiк?

Спорт

Кiнуць выклiк лёсу. Чым жыве паралiмпiйскi спорт у Беларусi

Кiнуць выклiк лёсу. Чым жыве паралiмпiйскi спорт у Беларусi

Як беларусы рыхтуюцца да галоўных стартаў i як развiваецца паралiмпiйскi рух.

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў.