Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 188, якім уносяцца змяненні ва ўказ № 140 ад 10 красавіка 2019 года «Аб кампенсаванні мытных пошлін, падаткаў». Дакумент прыняты ў мэтах дадатковай сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян, піша прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Згодна з указам, норма аб кампенсаванні 50 працэнтаў мытных пошлін, падаткаў, якія падлягаюць выплаце пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі транспартных сродкаў, распаўсюджваецца таксама і на бацькоў (усынавіцеляў, удачарыцеляў), апекуноў (папячыцеляў) дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў. Раней такое кампенсаванне пошлін, падаткаў было прадугледжана для інвалідаў I або II групы, бацькоў (усынавіцеляў, удачарыцеляў) у шматдзетных сем’ях.
Прэв'ю: interfax.by
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.