Вы тут

У Гомелі 31-гадовы мужчына пагражаў нажом міліцыянерам. Пры ім знайшлі наркотык


У Гомелі супрацоўнікі Савецкага РАУС выявілі 28-гадовага мясцовага жыхара, які мог быць датычны да набыцця псіхатропаў ў інтэрнэт-краме і іх збыту. Удзень 31 мая мужчыну планавалася затрымаць, паведамляе МУС.


Выходзячы з пад’езду, падазраваны заўважыў аператыўнікаў і паспрабаваў ад іх уцячы. Падчас пагоні ён зразумеў, што схавацца не атрымаецца, таму спыніўся, дастаў з кішэні нож і стаў пагражаць міліцыянерам. Аднак усё роўна быў затрыманы.

З сабой у маладога чалавека была бутэлька з вадкасцю, якая, паводле заключэння экспертызы, утрымлівала асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP.

Зараз гамяльчанін знаходзіцца ў ІЧУ. Яго дзеянням следчыя далі прававую ацэнку і завялі крымінальныя справы па фактах незаконнага абароту наркотыкаў і пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Ён неаднаразова судзімы за незаконны абарот наркотыкаў. Нідзе не працуе.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.