Вы тут

Пад Ганцавічамі сямейная пара дала адпор рабаўніку, які забраўся да іх у дом


Падрабязнасці здарэння паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС.


Раніцай ў Ганцавіцкім раёне ў дом да сямейнай пары пракраўся невядомы — узламаў акно і пачаў абшукваць памяшканне. Жыльцы ў гэты час спалі. Не знайшоўшы нічога каштоўнага, мужчына разбудзіў гаспадара і пачаў душыць яго вяроўкай, патрабуючы грошы. Прачнулася жонка пацярпелага: разам з мужам яна змагла даць адпор нападніку — той спалохаўся і ўцёк, кінуўшы свае рэчы.

На месцы злачынства зламыснік пакінуў армейскі рэчмяшок, на якім была бірка з прозвішчам і ініцыяламі. Па ёй удалося ўстанавіць асобу вайскоўца, якому ён належаў, і вайсковую частку, дзе той служыў. Мужчына заявіў, што перад дэмабілізацыі здаў рэчмяшок на склад. Тады міліцыянеры праверылі іншых жыхароў Ганцавіцкага раёна, якія служылі ў той жа частцы.

У спісе апынуўся і 29-гадовы мужчына. Ён не адмаўляў, што такі рэчмяшок ў яго застаўся пасля тэрміновай службы. Ён ім перыядычна карыстаўся і захоўваў у бытоўцы на рабоце. Але нядаўна рэчмяшок скралі. Сышчыкі праверылі гэтую версію, але яна не пацвердзілася. Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы зноў прывялі да маладога чалавека. Пасля гэтага той ва ўсім прызнаўся.

Са слоў падазраванага, ён думаў, што гаспадар дома захоўвае буйную суму грошай: нядаўна той прадаў кватэру, пра што ахвотна распавядаў аднавяскоўцам. У надзеі атрымаць «лёгкія грошы» зламыснік адважыўся на злачынства. Каб застацца неапазнаным, грунтоўна падрыхтаваўся: надзеў шапку і медыцынскую маску, змяніў голас. Але нечакана актыўнае супраціўленне мужа і жонкі вывела яго з раўнавагі і вымусіла рэціравацца.

Затрыманы раней не судзімы, характарызуецца станоўча. Следчым дадзена прававая ацэнка дзеянням грамадзяніна. Заведзена крымінальная справа за рабаванне.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».