Вы тут

Дональд Трамп пагражае выкарыстоўваць армію для падаўлення беспарадкаў у ЗША


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў беспарадкі, якія ўспыхнулі ў шэрагу штатаў пасля гібелі афраамерыканца Джорджа Флойда, «унутраным тэрарызмам». У сваім звароце перад Белым домам у панядзелак, 1 чэрвеня, ён таксама заявіў пра гатоўнасць звярнуцца да дапамогі вайскоўцаў для падаўлення беспарадкаў у краіне. Пра гэта паведамляе DW.


Фота spiegel.de

«Калі той ці іншы горад ці штат ухіляецца ад прыняцця неабходных мер для абароны жыцця і ўласнасці сваіх жыхароў, я буду выкарыстоўваць узброеныя сілы ЗША і хутка вырашу праблему за іх», — падкрэсліў Трамп. Прэзідэнт ЗША раней заклікаў губернатараў штатаў дзейнічаць больш жорстка ў адносінах да пратэстуючых і ўжываць сілу для спынення беспарадкаў.

Хвалю пратэстаў у Злучаных Штатах выклікала смерць 46-гадовага афраамерыканца Джорджа Флойда, якога задушыў пры затрыманні белы паліцэйскі. Дэманстрацыі перараслі ў беспарадкі і сутыкненні з паліцыяй. У многіх гарадах уведзена каменданцкая гадзіна і задзейнічана Нацыянальная гвардыя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».