Вы тут

Удасканалены парадак правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 чэрвеня падпісаў Указ № 182, якім унесены змены ў асобныя палажэнні Указа № 178 ад 27 сакавіка 2008 года «Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый», перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.


У адпаведнасці з дакументам спрошчаны парадак дэкларавання тавараў, па якіх мытныя аперацыі не вырабляюцца. У прыватнасці, прадугледжана падача статыстычнай дэкларацыі адзін раз на месяц па адным і больш фактах адгрузак (паставак) тавараў у рамках знешнегандлёвага дагавора, калі агульны кошт складае суму, эквівалентную 3 тыс. еўра і больш. Раней такая дэкларацыя прадстаўлялася пры суме ад 1 тыс. еўра і больш не пазней за 7 рабочых дзён з даты адгрузкі (паступлення) тавараў. Акрамя таго, выключаная норма аб правядзенні перыядычнага статыстычнага дэкларавання. Гэта значыць, замест двух дакументаў (статыстычная і перыядычная статыстычная дэкларацыі) прадстаўляецца адзін — статыстычная дэкларацыя.

Прыняцце ўказа будзе садзейнічаць скарачэнню выдаткаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў на падрыхтоўку статыстычных дэкларацый мытнымі прадстаўнікамі і паслугі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг па перадачы такіх дэкларацый.

Прэв'ю: activityedu.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».