Вы тут

Новыя сацыяльныя ўказы Прэзідэнта. Чаму гэтыя дакументы асаблiва важныя сёння?


Некалькі тыдняў таму Прэзiдэнт падпiсаў указы «Аб матэрыяльным стымуляваннi работнiкаў арганiзацый, якiя аказваюць сацыяльныя паслугi» i «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян». Дакументы маюць асаблiвую значнасць для пэўных груп насельнiцтва краiны — сацыяльных работнiкаў, медыкаў, iнвалiдаў, тых, хто iх даглядае, шматдзетных сем'яў i пар, якiя хочуць, але не могуць стаць бацькамi. Па тлумачэннi, чаму гэтыя дакументы асаблiва важныя сёння i якiя магчымасцi даюць насельнiцтву, карэспандэнт «Звязды» звярнулася да старшынi Пастаяннай камiсii па працы i сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнiкоў Людмiлы Канановiч.


— У час пандэмii галоўнымi байцамi, вядома, сталi медыкi. Беларусы iмкнуцца падтрымаць тых, хто змагаецца з хваробай. З боку дзяржавы гэта грашовыя надбаўкi паводле Указа № 169 для супрацоўнiкаў дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання i медыкаў. Раскажыце, якая роля парламентарыяў у прыняццi гэтых рашэнняў?

— Асаблiвы клопат дэпутатаў — падтрымка найменш абароненых слаёў насельнiцтва, сярод якiх пенсiянеры, ветэраны, людзi з абмежаванымi магчымасцямi.

Улiчваючы, што кожны з парламентарыяў у сваёй папярэдняй рабоце непасрэдна датыкаўся, прычыняўся да дзейнасцi сацыяльнай службы, мы не маглi ў гэты складаны час для нашай краiны i свету ў цэлым, заставацца ўбаку.

Члены нашай камiсii аператыўна наладзiлi кантакт з усiмi iнтэрнатнымi ўстановамi па прынцыпе абласнога размяшчэння, каб вывучыць бягучую сiтуацыю, своечасова выявiць праблемы. Вынiкам работы стала прыняцце сумесных рашэнняў, аказанне падтрымкi i дапамогi не толькi тым, хто пражывае ў гэтых установах, але i супрацоўнiкам.

Працуючы непасрэдна ў акругах, мы адзначалi, што работнiкi сацыяльнай абароны сёння на роўных з медыкамi знаходзяцца на перадавой. Узраслi напружанасць працы, адказнасць за здароўе сваiх падапечных i ўласнае, з'явiлiся рызыкi заражэння, змянiўся рэжым — супрацоўнiкi перайшлi на дзяжурства вахтавым метадам у рэжыме поўнай iзаляцыi. Мы разумелi i агучвалi, што ў такой сiтуацыi неабходныя меры па дадатковым стымуляваннi працы гэтых работнiкаў.

Аператыўнасць распрацоўкi Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай абароны механiзму матэрыяльнага стымулявання заслугоўвае слоў падзякi, а прапанаваныя меры i парадак iх рэалiзацыi знайшлi падтрымку. Дзяржава, Мiнпрацы робяць шмат для стварэння бяспечных, камфортных умоў пражывання ў гэтых установах. Калi мы разам, мы можам зрабiць больш!

— На якую падтрымку могуць разлiчваць сацыяльныя работнiкi згодна з указам?

— Указам вызначаны надбаўкi супрацоўнiкам у залежнасцi ад пасады i выяўлення ў гэтых арганiзацыях iнфекцыi па пералiку, якi вызначаецца Мiнiстэрствам аховы здароўя. Згаданая надбаўка ўстанаўлiваецца дыферэнцыравана ў залежнасцi ад катэгорыi работнiкаў i ступенi iх кантакту з iнфiцыраванымi.

Вельмi важна, што работнiкам сацыяльнага абслугоўвання пры пераходзе на вахтавы метад выдзяляюцца памяшканнi для пражывання ў арганiзацыях i выплачваецца кампенсацыя ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

— Вядома, што цяпер дэпутаты аказваюць падтрымку сацыяльным установам не толькi заканадаўчымi iнiцыятывамi, але i сродкамi. Ваша пастаянная камiсiя таксама далучылася да гэтай справы?

— Безумоўна, сёння парламентарыi актыўна далучылiся да дабрачыннага марафону па аказаннi дапамогi i падтрымкi ўсiм установам сацыяльнай абароны. Збор асабiстых грашовых сродкаў для прадухiлення распаўсюджвання каранавiруснай iнфекцыi ажыццяўляецца пастаяннымi камiсiямi, першаснымi арганiзацыямi грамадскiх аб'яднанняў, створанымi ў Палаце прадстаўнiкоў.

Разам з падтрымкай арганiзацый аховы здароўя аказваем пасiльную матэрыяльную дапамогу ўстановам сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. У прыватнасцi, Пастаяннай камiсiяй па працы i сацыяльных пытаннях за асабiстыя сродкi закуплена малочная прадукцыя для спецыялiстаў дзяржаўнай установы «Псiханеўралагiчны дом-iнтэрнат для састарэлых i iнвалiдаў № 3 горада Мiнска», якiя працуюць у рэжыме поўнай iзаляцыi.

Дэпутатамi ад Брэсцкай вобласцi закуплены за свой кошт 100 аднаразовых ахоўных касцюмаў, 100 пар высокiх бахiлаў i 50 ахоўных шчыткоў, якiя перададзены Кобрынскаму псiханеўралагiчнаму дому-iнтэрнату для састарэлых i iнвалiдаў.

— Яшчэ адзiн сацыяльна значны дакумент, падпiсаны Прэзiдэнтам на мiнулым тыднi, — Указ № 171 «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян». Раскажыце пра яго асноўныя новаўвядзеннi.

— З 1 студзеня 2021 года для жанчын, якiя нарадзiлi чацвярых дзяцей, да 12 гадоў вырасце працягласць знаходжання ў водпуску па доглядзе дзiцяцi, якая залiчваецца ў працоўны стаж для прызначэння пенсii. Цяпер такi прамежак складае 9 гадоў. Гэтыя мацi змогуць прэтэндаваць на прызначэнне працоўнай пенсii пры наяўнасцi стажу працы не менш за 20 гадоў i страхавога стажу не менш за 10 гадоў (цяпер — 17,5 года).

З наступнага года для iнвалiдаў I i II груп, дыягназ у якiх пастаўлены больш за 10 гадоў таму, знiжаецца патрабаванне да страхавога стажу для прызначэння пенсii па ўзросце прапарцыянальна часу знаходжання на iнвалiднасцi.

Для iнвалiдаў з дзяцiнства на 5 гадоў знiзяць патрабаваннi да працягласцi працоўнага стажу для атрымання права на датэрмiновую пенсiю па ўзросце (для жанчын — з 20 гадоў да 15 гадоў, для мужчын — з 25 гадоў да 20 гадоў).

Прадугледжаны шэраг дадатковых гарантый i для сем'яў, якiя выхоўваюць дзяцей-iнвалiдаў. Бацькi дзяцей-iнвалiдаў з цяжкай ступенню страты здароўя, якiя доўгi час ажыццяўлялi догляд за iмi (як мiнiмум 20 гадоў), змогуць атрымлiваць павышаную сацыяльную пенсiю. Яна будзе супастаўная з мiнiмальнай пенсiяй па ўзросце.

Пашыраны магчымасцi атрымання пенсii з прычыны страты кармiцеля. Яе зараз змогуць прызначаць асобам, якiм па месцы працы далi водпуск па доглядзе за дзiцем да трох гадоў. Пры гэтым такiя грамадзяне не павiнны з'яўляцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, натарыусамi, адвакатамi, рамеснiкамi.

Яшчэ адна катэгорыя сем'яў, якая не застанецца па-за ўвагай, — пары, якiя не могуць мець дзяцей. Указ дае магчымасць правесцi адну бясплатную спробу ЭКА за кошт дзяржавы. Гэта, безумоўна, паўплывае на паляпшэнне дэмаграфiчнай сiтуацыi ў краiне. На жаль, сёння прыкладна кожная шостая пара ў Беларусi пакутуе ад бясплоднасцi. Метад ЭКА працуе ўжо даўно, але гэта вельмi дарагая працэдура.

У Беларусi было прынята рашэнне аб выдзяленнi льготных крэдытаў на гэтыя мэты. I вось зараз даецца магчымасць правядзення працэдуры за кошт бюджэту, бо якая радасць i гонар мець поўную сям'ю.

— Чаму гэтых навацый так чакалi грамадзяне?

— Дакумент чарговы раз падкрэслiў, што наша дзяржава сацыяльна арыентаваная i на працягу многiх гадоў праводзiць узважаную, разумную сацыяльную палiтыку. У рамках кампетэнцый Пастаяннай камiсii па працы i сацыяльных пытаннях прыярытэтнай застаецца работа па павышэннi ўзроўню жыцця насельнiцтва i якасцi сацыяльных паслуг.

Да прыняцця дакумента была праведзена вялiкая сумесная работа Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай абароны, парламентарыямi, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, грамадскасцю, выбаршчыкамi. Да мяне неаднаразова на прыёме грамадзян i падчас сустрэч у працоўных калектывах звярталiся мацi, якiя нарадзiлi чатырох дзяцей, мацi, якiя выхоўваюць дзяцей-iнвалiдаў, — яны не маглi сфармiраваць нават пяць гадоў стажу працы з выплатай узносаў у ФСАН, маладыя сем'i, якiя з шэрагу аб'ектыўных прычым не маглi доўгi час мець дзяцей. Разам мы выпрацоўвалi дзеяннi i прапановы па вырашэннi iх праблем i паляпшэннi сiтуацыi ў цэлым.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: creditnewsone.ru

Загаловак у газеце: Прыярытэты: узровень жыцця i «сацыялка»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Яны пазнаёмiлiся ў 10-гадовым узросце ў харэаграфiчным вучылiшчы i з таго часу не расстаюцца.

Грамадства

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Колькасць людзей, якiя спрабуюць адшукаць свае каранi, з кожным годам павялiчваецца. 

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.