Вы тут

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi


У перыяд летніх канікулаў для школьнiкаў i студэнтаў падрыхтаваны розныя цiкавыя мерапрыемствы, у тым лiку шмат з iх — анлайн. Першага чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, стартаваў сумесны праект-выстаўка з Нацыянальным мастацкiм музеем па вынiках Мiжнароднага конкурсу дзiцячага малюнка «Сябруюць дзецi на планеце». Аб гэтым расказала намеснiк дырэктара Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi Мiнiстэрства адукацыi Кацярына КУЗЬМЕНКА.


Фота: news.bigmir.net

— Будуць прадстаўлены 4,5 тысячы работ з 27 краiн свету. З 15 чэрвеня яна будзе даступная на YouTube-канале Нацыянальнага цэнтра, але выстаўку можна будзе наведаць i афлайн. Таксама ў нас ужо праходзiць маштабны трансмедыяпраект «Нясумныя канiкулы» для дзiцячых аздараўленчых лагераў «Лета-2020». На адукацыйнай платформе «Moodle» пачынаюць работу дзевяць арт-анлайн-майстэрняў. Гэта адукацыйны i творчы комплекс займальных заняткаў па розных кiрунках мастацкай творчасцi: вакал, харэаграфiя, дэкаратыўна-прыкладная творчасць, мультыплiкацыя, выяўленчае мастацтва. Кожны з курсаў уключае ў сябе тэарэтычныя i практычныя заняткi для дзяцей розных узростаў. Таксама актыўна працуе эксперыментальны анлайн-праект «Лабараторыя творчасцi», што складаецца з цыкла разнастайных заняткаў, адукацыйных i творчых анлайн-мерапрыемстваў, якiя можна ўбачыць на YouTube-канале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi. У рамках праекта — пазнавальны кантэнт з рубрыкамi «Музей у цябе дома», дзе прэзентуюцца анлайн-экскурсii па рэспублiканскiх выстаўках, штотыднёвая рубрыка па чацвяргах «Гульнi мастацтва», «Дзецi дзецям» i iншыя. Да таго ж, на працягу ўсяго лета будуць праходзiць iншыя выстаўкi i анлайн-экскурсii па выставачнай зале цэнтра.

Беларуская рэспублiканская пiянерская арганiзацыя i Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi актыўна падрыхтавалiся да правядзення канiкулярнага перыяду. З улiкам эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi многiя мерапрыемствы сышлi ў анлайн. Аб гэтым расказала сакратар Цэнтральнага камiтэта БРСМ Аляксандра ГАНЧАРОВА.

— З першага чэрвеня стартаваў праект «Дзень абароны дзяцей з БРСМ», у цэнтры ўвагi валанцёраў сацыяльна-педагагiчныя прытулкi, карэкцыйна-развiццёвыя цэнтры, шматдзетныя сем'i, якiм плануецца перадача спорт-iнвентару, канцылярскiх тавараў i iншага. Усе мерапрыемствы, якiя падрыхтавалi валанцёры, пройдуць з захаваннем сацыяльнага дыстанцыявання, выкарыстаннем СIА. У Гродзенскiм абласным камiтэце БРСМ першага чэрвеня пачнецца акцыя «Разам з бацькамi», падчас якой сем'i з дзецьмi сумесна з валанцёрамi руху «Добрае Сэрца» i прадстаўнiкамi ЖКГ будуць упарадкоўваць дзiцячыя дваровыя пляцоўкi. У рамках праекта праводзiцца работа сумесна з установамi аховы здароўя i Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях, наведваюцца ўстановы адукацыi, шматдзетныя сем'i, дамы шматдзетнага тыпу, праводзiцца iнфармацыйная работа па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi i бяспечных паводзiнах на дарозе.

Спiкер нагадала, што сумесна з МНС у чэрвенi—лiпенi традыцыйна пройдзе акцыя «Летнi патруль», падчас якiх маладзёжныя атрады аховы правапарадку наведаюць месцы для адпачынку, правядуць iнфармацыйную работу па бяспечных паводзiнах на вадзе. «Нягледзячы на складаную эпiдэмiялагiчную сiтуацыю, iдзе набор у студэнцкiя атрады, у сярэдзiне чэрвеня адкрыецца трэцi працоўны семестр. Працягваюць працаваць i валанцёрскiя атрады, частка iх праектаў пераведзена ў анлайн-рэжым».

У Беларускiм дзяржаўным педагагiчным унiверсiтэце сфармiравана 29 студэнцкiх педатрадаў, якiя будуць працаваць на тэрыторыi Мiнскай i Вiцебскай абласцей у летнi перыяд. Аб гэтым расказала начальнiк упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта iмя Максiма Танка Святлана МАЛIНОЎСКАЯ.

— Студэнты будуць працаваць на базе дзiцячых аздараўленчых лагераў, спартыўна-аздараўленчых комплексаў, санаторыяў, дзiцячага рэабiлiтацыйна-аздараўленчага цэнтра, цэнтра рэабiлiтацыi дзяцей-iнвалiдаў i iнвалiдаў i Нацыянальнага дзiцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня». Усяго прыцягнута больш за 350 студэнтаў першых—трэцiх курсаў. Акрамя таго, каля 880 маладых людзей паедуць на гадавую педагагiчную практыку ў аздараўленчыя лагеры Мiнскай вобласцi i школьныя лагеры Мiнска. Усе студэнты БДПУ прайшлi навучанне ў «Анлайн-школе важацкага майстэрства», дзе пазнаёмiлiся з асаблiвасцямi i спецыфiкай арганiзацыi дзiцячага адпачынку i методыкамi правядзення развiвальных, творчых i спартыўных мерапрыемстваў.

Святлана Малiноўская адзначыла, што на базе школ Мiнска № 9, 27, 59, 71, гiмназii № 56 з 1 да 31 лiпеня пройдзе валанцёрскi праект «Дзецi сталiцы». Яго сутнасць у арганiзацыi студэнтамi-добраахвотнiкамi вольнага часу ў дзяцей, якiя не змаглi трапiць у летнiя аздараўленчыя лагеры. Таксама ў БДПУ будзе арганiзавана некалькi летнiх анлайн-школ, прысвечаных вывучэнню розных навук.

На базе Рэспублiканскага цэнтра экалогii i краязнаўства будзе арганiзаваны летнi лагер для дзяцей «Юны валанцёр», расказала кiраўнiк Рэспублiканскага валанцёрскага цэнтра Наталля АПАНЧУК.

— Асноўная яго задача — прыцягнуць школьнiкаў 12—15 гадоў да добраахвотнiцкага руху. Сёлета ў iм паўдзельнiчаюць 30 чалавек, астатнiя змогуць на працягу лiпеня—жнiўня прайсцi такi ж анлайн-лагер, запiсацца на яго можна на сайце Рэспублiканскага цэнтра экалогii i краязнаўства. Традыцыйна будзе аказвацца садзейнiчанне Беларускаму таварыству Чырвонага Крыжа, тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнай абароны насельнiцтва. Дарэчы, пры падтрымцы ЮНIСЕФ 220 валанцёраў прайшлi навучанне па Covid-19, цяпер у кожным рэгiёне будуць арганiзаваны валанцёрскiя атрады, якiя пачнуць праводзiць мерапрыемствы па iнфармаваннi i прафiлактыцы супраць каранавiруснай iнфекцыi. Да таго ж, пры спрыяльнай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi ў летнi час плануецца падрыхтоўка i ўдзел валанцёраў у Рэспублiканскiм купальскiм фестывалi «Александрыя збiрае сяброў» i Мiжнародным фестывалi «Славянскi базар» у Вiцебску.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.