Вы тут

Адраджэнне Святынi. Свята-Успенскi Пустынскi мужчынскi манастыр


У апошнi дзень вясны ў вядомым далёка за межамi Беларусi Свята-Успенскiм Пустынскiм мужчынскiм манастыры, што за 10 кiламетраў ад Мсцiслава, адбыўся чын Вялiкага асвячэння адноўленага храма Пакрова Божай Мацi. Яго правёў архiепiскап Магiлёўскi i Мсцiслаўскi Сафронiй. Храм 1865 года пабудовы знаходзiўся на рэстаўрацыi 10 гадоў i быў вернуты да жыцця з дапамогай сродкаў дзяржпраграмы «Культура Беларусi». На гэтыя мэты з бюджэту было накiравана больш чым пяць мiльёнаў рублёў.


be.wikipedia.org

— Гэта вельмi каштоўны культурна-гiстарычны аб'ект, i яго адраджэннем займалiся i самi насельнiкi, i дзяржава, i спонсары, i прыхаджане, — адзначыў старшыня Мсцiслаўскага райвыканкама Дзмiтрый Пiмашэнка. — Пэўную суму на рэканструкцыю храма перадалi малочная кампанiя «Бабулiна крынка» i Горацкi лясгас. Акрамя гэтага, былi праведзены бягучыя рамонты манастырскiх пабудоў i купелi. Сёлета ў планах завяршыць будаўнiцтва лесвiцы, якая вядзе да Святой крынiцы, i званiцы, якая з'яўляецца вiзiтоўкай манастыра.

Свята-Успенскi Пустынскi манастыр быў пабудаваны некалькi стагоддзяў таму на намоленым месцы. Заснаваў яго адзiн з родапачынальнiкаў князёў мсцiслаўскiх Лугвен — сын вялiкага князя лiтоўскага Альгерда. Паводле легенды, пасля цяжкай хваробы князь пачаў трацiць зрок. Аднойчы яму прыснiўся сон, у якiм паважаны старац сказаў: «Iдзi ў Пустынь (манаскае паселiшча), умыйся з крынiцы i вылечышся». Князь зрабiў усё, што патрабавалася, i ачуняў. I першае, што ён убачыў, у галiнках лiпы каля гэтай крынiцы — лiк Прасвятой Багародзiцы. Удзячны князь адразу ж вырашыў пабудаваць тут праваслаўны манастыр.

У савецкi час манастырскiя будынкi спрабавалi знесцi, але да канца вар'яцкая справа даведзена не была. А ў 2003 годзе сюды зноў вярнулiся манахi i з блаславення тады яшчэ епiскапа, а зараз архiепiскапа Магiлёўскага i Мсцiслаўскага Сафронiя пачалося новае жыццё святынi. Тое, што гэта павiнна было адбыцца, сведчыць цуд, якi адбыўся ў самым пачатку адраджэння жыцця ў манастыры. Падчас рамонту аднаго з будынкаў на сцяне з'явiлася выява аблiчча Хрыста, падобная да той, што знаходзiцца на Турынскай плашчанiцы.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.