Вы тут

Віхратокавы кантроль абсталявання правялі на Беларускай АЭС


На першым энергаблоку атамнай станцыі завяршылі працэс віхратокавага кантролю (ВТК) парагенератараў, каб пацвердзіць захаванасць тэхнічных характарыстык метала асноўнага абсталявання рэактарнага аддзялення пасля «гарачай абкаткі». Гэтая працэдура ўваходзіць у комплекс абавязковых кантрольных мерапрыемстваў на стадыі падрыхтоўкі энергаблокаў да эксплуатацыі, паведамілі ў АТ «Атамэнергарамонт».


Спецыялісты Цэнтра неразбуральнага кантролю гэтай арганізацыі праводзілі выпрабаванні па ўнікальнай методыцы з выкарыстаннем высокадакладных прылад і маніпулятараў, вырабленых спецыялістамі Атамэнергарамонту, якія не маюць аналагаў у Расіі.

Як паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва АТ «Атамэнергарамонт» у Беларусі Андрэй Залозны, метад заключаецца ў вымярэнні хуткасці і глыбіні праходжання токаў скрозь метал. Атрыманая інфрмацыя дазволіць зрабіць вынікі пра стан матэрыяла, знайсці поласці, падоўжаныя і папярочныя трэшчыны нават мінімальных памераў. Маніпулатары дазваляюць падвесці вымяральныя прыборы для замераў у любую кропку, а прыборы фіксацыі здольныя працаваць шмат гадзін пры максімальных загрузках. Такім чынам даследаванне дазваляе знайсці нават найменшы дэфект з максімальнай дакладнасцю.

Ад ;своечасовасці ВТК залежаў не ;толькі графік выканання змежных пуска-наладачных работ, але і тэрміны рэвізіі асноўнага абсталявання рэактарнай устаноўкі. Дзякуючы скаардынаваным дзеянням этап непарушальнага кантролю прайшоў ва ўстаноўлены час, адзначылі эксперты.

Ірына СІДАРОК

Прэв'ю: eurasia.expert

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.