Вы тут

Гараскоп стрыжак на чэрвень


2 чэрвеня, аўторак. Нейтральны дзень для стрыжкi i афарбоўвання валасоў. Для афарбоўкi выбiрайце натуральныя адценнi.


  • 3 чэрвеня, серада. Стрыжка можа ўзнагародзiць вас парачкай непакорлiвых локанаў, якiя дрэнна паддаюцца ўкладцы, затое агульны стан шавялюры палепшыцца, а вы здабудзеце ўпэўненасць у сваёй прывабнасцi.
  • 4 чэрвеня, чацвер. Усе манiпуляцыi з валасамi вельмi дабратворна ўплываюць не толькi на прыгажосць i здароўе валасоў, але i на дабрабыт чалавека.
  • 5 чэрвеня, пятнiца. Зацьменне. Не рэкамендуецца iсцi ў салон прыгажосцi. Стрыжка можа негатыўна адбiцца на здароўi i ўзаемаадносiнах з роднымi i блiзкiмi.
  • 6 чэрвеня, субота. Стрыжка прыцягне паляпшэнне фiнансавага становiшча, сiмпатыю начальства.
  • 7 чэрвеня, нядзеля. Адрэзаныя валасы панясуць з сабой праблемы са здароўем.
  • 8 чэрвеня, панядзелак. Выдатны дзень для стварэння шэдэўраў укладкi i звычайных стрыжак. Наведванне цырульнiка прынясе шчасце i дабрабыт, хоць i сродкаў можа быць выдаткавана больш чым звычайна.
  • 9 чэрвеня, аўторак. Стрыжка i афарбоўванне будуць вельмi ўдалыя — можна паэксперыментаваць з формай i колерам, радыкальна змянiць прычоску.
  • 10 чэрвеня, серада. Паход да цырульнiка лепш адкласцi, бо стрыжка не будзе трымаць форму, i, верагодна, вы не атрымаеце жаданага вынiку.
  • 11 чэрвеня, чацвер. Дрэнны дзень для стрыжкi, не рабiце нiчога, акрамя звычайнага догляду за валасамi.
  • 12 чэрвеня, пятнiца. Стрыжка ў днi Месяца ў Рыбах прыводзiць да з'яўлення перхацi.
  • 13 чэрвеня, субота. Лепш не планаваць стрыжкi i афарбоўкi — вынiк можа расчараваць.
  • 14 чэрвеня, нядзеля. Стрыжка не прынясе нiчога добрага, верагодна павелiчэнне нервовай узбуджальнасцi, што прывядзе ў вынiку да дрэннага самаадчування.
  • 15 чэрвеня, панядзелак. Дзень добра падыходзiць для працэдур, якiя ўмацоўваюць валасы. Фарбавацца i стрыгчыся не рэкамендуецца.
  • 16 чэрвеня, аўторак. Спрыяльны дзень для стрыжкi. Валасы лягуць прыгожа, адрастаць будуць павольна.
  • 17 чэрвеня, серада. Састрыгаючы валасы сёння, вы стымулюеце iх умацаванне i папярэджваеце выпадзенне.
  • 18 чэрвеня, чацвер. У вынiку стрыжкi валасоў узрасце прывабнасць, вы будзеце падабацца людзям.
  • 19 чэрвеня, пятнiца. У гэты дзень любая стрыжка не проста ўпрыгожыць вашу галаву, а зменiць знешнасць да лепшага.
  • 20 чэрвеня, субота. Стрыжка сёння можа iстотна сапсаваць настрой i падарваць здароўе.
  • 21 чэрвеня, нядзеля. Стрыжка на Маладзiк i ў дзень зацьмення лiчыцца дрэннай задумай.
  • 22 чэрвеня, панядзелак. Не варта наведваць салон прыгажосцi з мэтай штосьцi змянiць у сваёй прычосцы, лепш за ўсё займiцеся доглядам за валасамi.
  • 23 чэрвеня, аўторак. Месяц расце, значыць, i састрыжаныя валасы будуць расцi хутчэй, а касмiчная энергiя да абноўленай прычоскi прыцягнецца без асаблiвых перашкод.
  • 24 чэрвеня, серада. Адзiн з найлепшых перыядаў, калi варта наведваць цырульнiка. Стрыжка можа палепшыць ваш вонкавы выгляд у цэлым i змянiць рытм жыцця.
  • 25 чэрвеня, чацвер. Выдатны дзень для стрыжкi — яна падорыць вам натхненне, пазбавiць ад назапашанай негатыўнай энергii.
  • 26 чэрвеня, пятнiца. Пятнiца — дзень Венеры i дзень прыгажосцi. Калi вы наведваеце цырульню, то змяняеце не толькi прычоску, вы змяняеце свой вонкавы выгляд. Таму, калi вас задавальняе, як выглядаеце, у такi дзень тыдня лепш не рабiць стрыжку. Ну, а калi ёсць жаданне пахарашэць — смела адпраўляйцеся ў салон прыгажосцi.
  • 27 чэрвеня, субота. Усе працэдуры з валасамi ў гэты час спрыяюць iх лепшаму росту, аздараўленню i паляпшэнню структуры.
  • 28 чэрвеня, нядзеля. Стрыжка ў час, калi Месяц расце, дабратворна дзейнiчае на сасуды галаўнога мозга. Пры Месяцы ў Шалях лёгка атрымаць прыгожую стрыжку.
  • 29 чэрвеня, панядзелак. Неспрыяльны дзень для стрыжкi, можа пагоршыцца не толькi вонкавы выгляд, але i здароўе.
  • 30 чэрвеня, аўторак. Калi ў вас ломкiя, цьмяныя i вельмi тонкiя валасы, абстрыжыце iх сёння, каб зрабiць больш жорсткiмi i густымi.
Прэв'ю: schwarzkopf.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.