Вы тут

Фантаны трох стагоддзяў


Рознага росту, ад некалькiх сантыметраў да дзясяткаў метраў у вышыню — такiя фантаны ўпрыгожваюць вулiцы i плошчы Мiнска, з'яўляюцца часткай ландшафтных кампазiцый паркаў i сквераў. Разнастайныя па выглядзе i тэхнiчным выкананнi, яны створаныя, каб аздобiць гарадскi пейзаж i адлюстраваць найбольш яскравыя падзеi гiсторыi нашай сталiцы.


Самы стары фантан у Мiнску адкрылi ў год пуску першага гарадскога водаправода з артэзiянскай вадой. Размешчаны ён побач з сённяшнiм будынкам Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы. Фантан быў пабудаваны ў 1874 годзе, пра што сведчыць шыльда пад шумнымi патокамi вады.

Самы малады фантан днямi з'явiўся на набярэжнай Свiслачы, каля парку iмя Горкага. Дакладней кажучы, ён узнiк пасля рэканструкцыi таго невялiчкага, якi некалi iснаваў тут раней. Але гэтае «раней» бачыцца ўжо такiм далёкiм, што збудаванне адразу пачалi называць новым. У начную пару сотнi струменяў падсвечваюцца рознакаляровымi святлодыёдамi. Такiя крынiцы святла будуць працаваць i ў маразы, калi фантан давядзецца часова спынiць — яны па-свойму перададуць маляўнiчую дынамiку iмклiвай вады.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.