Вы тут

У Бабруйску выявілі шкілетаваныя парэшткі чалавека


Вечарам 28 мая мясцовы жыхар пры правядзенні земляных работ у двары ўласнага дома выявіў шкілетаваные парэшткі чалавека, загорнутыя ў палімерны пакет. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.


Для правядзення неадкладных следчых дзеянняў на месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Па папярэдніх дадзеных, знойдзеныя парэшткі належаць жанчыне, даўнасць пахавання складае некалькі гадоў.

Па дадзеным факце Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.139 (забойства) Крымінальнага кодэкса.

Следчыя прызначылі комплекс даследаванняў з мэтай ўстанаўлення прыналежнасці выяўленых касцяных парэштак, іх даўнасці і іншых абставінаў смерці. Устанаўліваюцца асобы, якія раней жылі ў доме і валодалі дадзеных зямельным участкам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».