Вы тут

У Віцебску сядзелка скрала ў пажылой жанчыны 2700 долараў


У Віцебскі РАУС звярнулася пенсіянерка 1939 года нараджэння, якая паведаміла, што з кватэры пры невядомых абставінах здзейснены крадзёж 2700 долараў. Жанчына захоўвала грошы ў тайніку і не правярала іх захаванасць амаль год.


Супрацоўнікам крымінальнага вышуку ўдалося хутка ўстанавіць падазраваную ў здзяйсненні крадзяжу. Ёю аказалася сядзелка, якая ўвесь час прыходзіла ў кватэру пацярпелай. Высветлілася, што яе нанялі па аб'яве ў газеце для таго, каб даглядаць за пажылой жанчынай, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.

Па словах падазраванай, будучы таксама на пенсіі, яна вырашыла трохі падпрацаваць, а калі выпадкова знайшла чужыя грошы, не ўтрымалася ад спакусы іх забраць сабе. Частка скрадзенага яна ўжо паспела патраціць. Заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: sarbc.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.