Вы тут

У Вашынгтоне ўвялі каменданцкую гадзіну праз масавыя пратэсты


У Вашынгтоне з-за акцый пратэсту уведзеная каменданцкая гадзіна, якая будзе доўжыцца з 23:00 да 06:00 па мясцовым часе. Пра гэта мэр горада Мюрыэл Боўзер абвясціла ў нядзелю. Паводле яе загаду мясцовых паліцэйскіх падтрымаюць салдаты Нацыянальнай гвардыі. Пра гэта паведамляе DW.


Больш за тысячу дэманстрантаў прайшлі маршам па цэнтры сталіцы ЗША падчас антырасісцкай акцыі пратэсту, скандуючы імя забітага ў Мінеапалісе афраамерыканца Джорджа Флойда. Некаторыя дэманстранты распалілі вогнішчы, у якія кідалі феерверкі і галінкі. Паліцыя ўжыла слезацечны газ.

У разгар пратэстаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на некаторы час адправіўся ў падземны бункер. 

Пратэсты ў ЗША працягваюцца шосты дзень запар. Смерць Джорджа Флойда, якога амаль дзесяць хвілін душыў каленам паліцэйскі, выклікала хвалю пратэстаў не толькі ў ЗША, але і ў іншых краінах свету. Каменданцкая гадзіна ўведзеная ў 40 гарадах ЗША.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».