Вы тут

На сацыяльную абарону работнікаў ва ўмовах сітуацыі з каранавірусам у Беларусі вылучаць 180 млн рублёў


На сацыяльную абарону работнікаў ва ўмовах эпідсітуацыі ў Беларусі накіруюць Br 180 млн. Пра гэта заявіла ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.


Прэзідэнт 28 мая падпісаў указ № 178 «Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян». Дакумент прыняты для мінімізацыі ўплыву на эканоміку Беларусі сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі і забеспячэння сацыяльнай стабільнасці. 

«Паводле нашых ацэнак, спатрэбіцца Br 180 млн. Трэба адзначыць, што гэтая сума прапісаная ва ўказе, дзе дакладна гаворыцца, што міжбюджэтныя трансферты ў памеры Br 180 млн будуць прадастаўленыя фонду сацыяльнай абароны насельніцтва як раз на гэты комплекс мер. З гэтай сумы недзе Br 135 млн — гэта субсідыі для чалавека і Br 45 млн — грошы, якія пойдуць на выплату узносаў у ФСАН, каб сфармаваць пенсійныя і сацыяльныя гарантыі чалавека», — распавяла Ірына Касцевіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».