Вы тут

У Беларусі — 42 556 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 18 514 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 31 мая ў Беларусі зарэгістравана 42 556 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 541 093 тэсты на каранавірус.

18 514 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 235 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Прэзідэнт Беларусі на нарадзе 25 мая заявіў«Калі (я часта кажу, гэта апошні месяц) і далей так пойдзе, то будзем лічыць, што мы справіліся з божай дапамогай з гэтым захворваннем. Пачалося гэта з Віцебска. Віцебск ужо канстатуе факт, што яны ўнізе па захворванні. Сведчаннем таму з’яўляецца, што мы бальніцы пачалі зачышчаць, вымываць — тыя, якія рыхтавалі як рэзерв для каранавіруса».

Паводле яго слоў, аналагічная сітуацыя назіраецца і ў Мінску. «На плато ўжо знаходзімся, па заявах урачоў. Я, праўда, не так аптымістычны ў сілу сваіх забабонаў», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Тым не менш, грунтуючыся на развіцці сітуацыі, ужо і ў Мінску плануюць у найбліжэйшы час вяртаць да звычайнай працы шэраг лячэбных устаноў, у тым ліку анкалагічнага і гінекалагічнага профілю, бальніцу хуткай меддапамогі. «У прынцыпе, мы адчуваем, што нам ужо не спатрэбяцца гэтыя бальніцы ў Мінску (пад лекаванне хворых з каранавірусам. — Заўвага.), — заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў стабілізацыю захворвання і нават некаторае зніжэнне ў Мінскай вобласці. Нядрэнная абстаноўка і ў Магілёўскай вобласці. «Калі так, то ў нас застануцца толькі дзве вобласці — Брэсцкая і Гомельская, — якія мы павінны кантраляваць. Яны пазней за ўсіх увайшлі ў гэты працэс, і спецыялісты кажуць аб тым, што яны пазней за ўсіх і выйдуць, на тыдзень дзесьці», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэв’ю: ru.euronews.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».