Вы тут

Музей без экскурсавода


Сёння, каб пазнаёміцца з матэрыяламі фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея, неабавязкова наведваць установу. Рэпрадукцыі некаторых артэфактаў можна пабачыць у Мінску, у Парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў. У 70 пралётах — сапраўдныя культурныя каштоўнасці беларусаў. Адмысловую выстаўку «Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея» можна наведаць да афіцыйнага адкрыцця, якое запланавана на 2 чэрвеня.


Фота БЕЛТА

Папулярызаваць фондавыя калекцыі ў адной з самых наведвальных лакацый Мінска кіраўніцтва музея задумала яшчэ летась. Сваімі экспанатамі падзяліліся ўсе 5 філіялаў Нацыянальнага гістарычнага: Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Музей гісторыі тэатральнай і  музычнай культуры Беларусі, Дом-музей I з’езда РСДРП, Музей гісторыі беларускага кіно і Музей прыроды і экалогіі.

Мантаж экспазіцыі ўжо завершаны. Некаторыя артэфакты на імправізаванай выставачнай пляцоўцы ўпершыню можна пабачыць па-за сценамі Гістарычнага музея, няхай і  ў выглядзе рэпрадукцый. Ад узораў народнага касцюма да вялікага нумізматычнага збору — у фотакалажы зашыфравана 220 кадраў. Памеры гарызантальных банераў — тры на два метры.

Кансультацыя экскурсавода тут неабавязковая: кожны банер дапаўняе тэкставае суправаджэнне. Між тым даведацца пра гісторыю артэфактаў можна адразу на трох мовах. Тэхнічная характарыстыка рэпрадукцый — паўнаколерны шырокафарматны друк для экспанавання на адкрытай прасторы, таму шэдэўры абаронены ад умоў надвор’я. На агароджы парку Чалюскінцаў артэфакты застануцца мінімум на год.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.