Вы тут

Амаль 30 % беларусаў — курыльшчыкі


Ужыванне тытуню штогод становіцца прычынай смерці каля сямі мільёнаў чалавек ва ўсім свеце. Калі не прадпрымаць ніякіх мер, гэта лічба можа дасягнуць васьмі мільёнаў у год. Штогод 31 мая праводзіцца Сусветны дзень без тытуню.


У Беларусі курыць 29,6 % насельніцтва, прычым сярод мужчын доля курцоў складае 48,2 %, сярод жанчын — 12,8 %. Сярод гараджан курыць каля 43,1 % мужчын, сярод вяскоўцаў — 53 %. Найбольшая доля актыўных курыльшчыкаў прыпадае на ўзроставую групу ад 30 да 44 гадоў — 32 %. Сярод былых курцоў шмат людзей ва ўзросце 60-69 гадоў. Такія звесткі прывяла загадчык аддзялення Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольга Бартман.

Ужыванне тытуню выклікае сардэчна-сасудзістыя захворванні, каля 90 % выпадкаў раку лёгкіх звязана з курэннем. Негатыўна яно ўплывае і на жаночае здароўе, цяжарнасць і развіццё плода. Пасля адмовы ад курэння патрабуецца ад 1 да 1,5 года на аднаўленне функцый дыхання і звядзення да мінімуму рызыкі анкалагічных хвароб, якія выклікае курэнне.

Вольга Бартман адзначыла, што з 2002 года колькасць курыльшчыкаў у Беларусі зменшылася на 12 %, і гэта добры вынік, а ў моладзі мяняецца свядомасць і ўсё больш прадстаўнікоў новага пакалення выбіраюць здаровы спосаб жыцця.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: korrespondent.net

Загаловак у газеце: Развітайся з цыгарэтай!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.