Вы тут

Дзверы ў духоўнасць кітайскага свету


У выдавецтве «Мастацкая літаратура» працягваецца выданне серыі «Ключавыя канцэпты кітайскай думкі: прэса па даследванні і вывучэнні замежных моў». Выйшла трэцяя кніга. 


У зборніку разглядаюцца досыць цікавыя, адметныя тэрміналагічныя паняцці. У прыватнасці, «Контурны малюнак»; «Змяненне», «Меланхолія»; «Шчырасць»; "Вёсны і восені";"Цы: лірыка«; «Цы (лірыка» і цюй (мелодыя)«; «Вялікая праўда простымі словамі»; «Сапраўднае майстэрства ўтоена пад маскай прастаты і нязграбнасці»... Што да апошняга са згаданых тэрміналагічных паняццяў, то пра яго ідзе наступная гаворка: «Пад гэтым тэрмінам маецца на ўвазе, што найвышэйшая праява майстэрства ў прастатаце і нават нязграбнасці. Выбітнае ўменне павінна падавацца абсалютна натуральным, а не адмыслова адпаліраваным і штучным. Тэрмін паходзіць з трактата «Лаацзы». Філосаф Лаа-цзы верыў, што ўсё павінна быць у гармоніі з прыродай. Ён усхваляў прынцып нядзеяння і выказваўся супраць любых спраў напаказ. Пасля тэрмін пачалі выкарыстоўваць для азначэння найвышэйшага майстэрства ў мастацкай і літаратурнай творчасці...» І далей: «Фраза адлюстроўвае найвышэйшы ўзровень прыгажосці і ўменняў у мастацтве, які ў Старажытным Кітаі імкнуліся дасягнуць творцы ў каліграфіі, жывапісе, садовым мастацтве і інш.»

Ва «Уводзінах» да кнігі акцэнтуецца ўвага на тым, што «пад «ключавымі канцэптамі ў кітайскай думцы і культуры» маюцца на ўвазе паняцці і ключавыя словы, якія кітайцы стварылі альбо пачалі выкарыстоўваць, і якія выяўляюць прынцыповае стаўленне да кітайскай філасофіі, гуманістычнага духу, ладу мыслення і каштоўнасцей. Яны адлюстроўваюць ўяўленні кітайскага народа і рацыянальнага мыслення пра прыроду і грамадства цягам тысячагоддзяў. У такіх паняццях вызначаецца нешта кшталту «гена жыцця». Для людзей з іншанацыянальных культур, з іншых краін такія паняцці адчыняюць дзверы да разумення духоўнага свету сучаснага Кітая і кітайскага народа. 

Алесь Карлюкевіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».