Вы тут

Наша дакументалістыка — у Кракаве


Два беларускія фільмы будуць паказаны на Кракаўскім фестывалі дакументальнага кіно, што адкрыецца заўтра, 31 мая, і пройдзе, як і іншыя фэсты ў гэтыя часы, у фармаце анлайн. Стужка Віктара Аслюка ўключана ў праграму міжнароднага конкурсу кароткага метра, а работа Андрэя Куцілы паўдзельнічае адначасова ў конкурсе кароткага метра і ў нацыянальным конкурсе.


Паўгадзінная карціна «Эпітафія» Віктара Аслюка з’яўляецца ўдумлівым і маўклівым — у стылі рэжысёра — назіраннем за тым, што адбываецца на могілках. Тэма смерці, дарэчы, арганічна ўпісалася ў кантэкст сённяшняга жыцця.

У дваццаціхвілінным фільме «Мне трэба поціскаў» Андрэй Куціла паказвае 92-гадовую Валянціну, якая праглядае запісныя кніжкі сваёй дачкі і «праводзіць нас у незнаёмы свет чалавека, пра якога ўсе забылі».

Трэба дадаць, што беларускія дакументалісты маюць доўгія стасункі з Кракаўскім кінафестывалем: Віктар Аслюк, напрыклад, неаднаразова ўдзельнічаў і браў узнагароды фэсту. Андрэй Куціла летась паказаў тут сваю работу Summa пра сусвет мастака Анджэя Струмілы і атрымаў за яе Сярэбранага Лайконіка.

Кракаўскі фестываль дакументальнага кіно — гэтым разам юбілейны шасцідзясяты — пройдзе з 31 мая да 7 чэрвеня.

Сафія ПАЛЯНСКАЯ

Прэв’ю: filmla.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.