Вы тут

Пабачыла свет кніга-квэст для дзяцей «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці»


У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга дзіцячай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці».


«Ключ ад Вялікай Каштоўнасці» аўтар задумала як незвычайнае выданне. Гэта кніга-падарожжа, кніга-гульня, кніга-квэст. 

Яе не давядзецца, як звычайна, чытаць старонка за старонкай. Вам самім належыць выбраць, адкуль пачаць і куды перамяшчацца. На ўсім шляху неабходна збіраць артэфакты, каб атрымаць узнагароду, якая чакае ў фінале. 

  • Кацярына Хадасевіч-Лісавая — сучасная беларуская пісьменніца, якая любіць ствараць чароўныя гісторыі для дзяцей. Юныя чытачы ўжо знаёмыя з яе кнігамі «Казкі Сіняй падушкі», «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка», «Канікулы з прыгодамі», «Казкі сівой даўніны», «Таямніца незвычайнай школы», «Вухуцік. Васільвася».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.