Вы тут

Міністэрства адукацыі запускае анлайн-акцыю «Дзякуй, настаўнік, дзякуй, школа!»


Выпускнікам навучальных устаноў прапануюць прыняць удзел у цікавых флэшмобах, займальных чэленджах, крэатыўных марафонах і лайф-актыўнасцях і падзякаваць сваіх настаўнікаў за іх цярпенне, працу і веды, атрыманыя ў школе.


ФЛЭШ-МОБ «ПОСТ УДЗЯЧНАСЦІ»

Кожны выпускнік, які мае акаунт у Instagram, можа выказаць словы ўдзячнасці і расказаць пра сваіх настаўнікаў.

Што трэба зрабіць?

  • прыгадаць любімага настаўніка;
  • знайсці цікавыя фатаграфіі са школьнага жыцця або запісаць кароткае відэа;
  • напісаць словы падзякі сваім настаўнікам ці зняць відэа;
  • дадаць хэштэгі #дзякуйнастаўнік, #дзякуйшкола;
  • адзначыць на фота сваіх аднакласнікаў, настаўнікаў, акаунт школы;
  • выкласці пост у Instagram.

Найлепшыя пасты будуць апублікаваныя ў афіцыйным Instagram-акаўнце Міністэрства адукацыі.


YouTube-АКТЫЎНАСЦЬ «ДЗЁННІК ПАЖАДАНЯЎ»

Даўняй традыцыяй у выпускнікоў было пакідаць пажаданні адзін аднаму: на выпускных стужках, у фотаальбомах або дзённіках. Арганізатары акцыі прапануюць стварыць YouTube-каналы сваіх класаў і на іх весці «Дзённікі пажаданнаў».

Што трэба зрабіць?

  • зарэгістраваць YouTube-канал;
  • назваць яго «Дзённікі пажаданняў, нумар школы, горад ці населены пункт»;
  • зняць кароткае відэапажаданне і выкласці яго на YouTube-канал;
  • спасылку на свой YouTube-канал адправіць на электронную пошту nchtdm@nchtdm.by

Самыя цікавыя і крэатыўныя відэапажаданні будуць размешчаны на афіцыйным Маладзёжным YouTube-канале «ON!».


ЛАЙФ-ФОТА «ВЫПУСК 2020»

Вядзі прамую трансляцыю ў выглядзе лайф-фота ў сваім акаўнце ў сацыяльных сетках.

Што трэба зрабіць?

  • зрабіць жывое фота або сэлфі са сваім класам і настаўнікамі на фоне школы;

  • далучыць да яго хэштэг #выпуск2020, #дзякуйнастаўнік, #дзякуйшкола;

  • імгненна размясціць яго на старонцы ў любой з сацыяльных сетак «УКантакце», Instagram, «Аднакласнікі» ці Facebook.

Па выніках акцыі лепшыя фота будуць размешчаныя на афіцыйных старонках у сацыяльных сетках Міністэрства адукацыі.


МУЗЫЧНЫ ЧЭЛЕНДЖ «МАЛАДОСЦЬ У КІШЭНІ»

Усім выпускнікам 2020 года прапануюць праспяваць песню гурта NaviBand «Маладосць у кішэні».

Што трэба зрабіць?

  • знайсці тэкст песні «Маладосць у кішэні» і фанаграму на афіцыйным сайце гурта NaviBand;
  • усім класам праспяваць гэтую песню (можна праявіць фантазію і прыдумаць сюжэт для відэа);
  • зняць усе на відэа;
  • гатовае відэа выкласці ў Instagram з хэштэгамі #выпуск2020, #дзякуйнастаўнік, #дзякуйшкола, #маладосцьукішэні.

Лепшыя работы будуць размешчаны на афіцыйных старонках Міністэрства адукацыі ў сацыяльных сетках і Telegram-канале ведамства.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.