Вы тут

Беларусь падоўжыла забарону на вываз медтавараў да 1 ліпеня


Беларусь падоўжыла забарону на вываз медыцынскіх тавараў да 1 ліпеня 2020 года. Адпаведную пастанову Савета Міністраў ад 28 мая 2020 года №319 афіцыйна апублікавалі сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Раней забарона была ўсталявана да 1 чэрвеня, зараз яна падоўжана на месяц.

Выключэнне складаюць тавары, на вываз якіх выдадзены дазвол Міністэрства аховы здароўя з указаннем звестак аб наменклатуры, колькасці, кошце такіх тавараў, а таксама аб арганізацыі, якая іх вывозіць. Гэта могуць быць медыцынскія маскі, халаты, камплекты ахоўнага адзення для ўрачоў, апаратура для кіслароднай тэрапіі, штучнага дыхання (за выключэннем апаратуры, якая выкарыстоўваецца выключна для азонавай або аэразольнай тэрапіі).

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.