Вы тут

У Чылі выздаравела пацыентка з каранавірусам ва ўзросце 111 гадоў


Жыхарка Чылі Хуана Суньіга стала найстарэйшым пацыентам ў сваёй краіне, здаровым ад хваробы, выкліканай COVID-19, паведамляе BBC.


Хуана Суньіга пражывае ў доме састарэлых, у якім была адзначана ўспышка каранавіруса. Жанчына таксама атрымала станоўчы вынік на COVID-19. Адзначаецца, што яшчэ да пандэміі ў яе былі праблемы з дыхальнай сістэмай, аднак хваробу яна перанесла даволі лёгка. Доўгажыхарка не мела ніякіх сімптомаў каранавіруса, у яе назіралася толькі невысокая тэмпература.

Дырэктар дома састарэлых Марыя Пас Сардо распавяла, што жанчыну прыйшлося перасяліць у іншую частку будынка, каб ізаляваць яе ад астатніх жыхароў дома састарэлых. Пацыентка знаходзілася ў ізаляцыі 28 дзён, пасля чаго змагла вярнуцца да звыклага жыцця. У ліпені Хуане Суньізе споўніцца 112 гадоў.

Паводле інфармацыі BBC, у Чылі зарэгістравана больш за 82 тыс. пацверджаных выпадкаў каранавіруса, памерлі больш за 800 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.