Вы тут

Звыш 350 метраў нiтак спатрэбiлася ткачыхам, каб «сплесцi» гiсторыю


Такую назву атрымаў унiкальны габелен, работа над якiм працягваецца ў Гродзенскiм абласным метадычным цэнтры народнай творчасцi. Cтварэнне эксклюзiўнай тканай карцiны, прысвечанай 75-годдзю Вялiкай Перамогi, доўжыцца ўжо некалькi месяцаў, i звыш 350 метраў нiтак спатрэбiлася ткачыхам, каб «сплесцi» гiсторыю  — ад старажытнасцi, увасобленай у элементах традыцыйнага арнаменту, сiмвалiчных кветках валошкi i папарацi, да сучаснасцi  — зборнай гарадской панарамы ўсiх абласных цэнтраў нашай краiны.


...Амаль кожны дзень у творчай лабараторыi Гродзенскага АМЦНТ шумiць вертыкальны ткацкi станок, аналагаў якому ў Беларусi няма. Яго яшчэ ў сярэдзiне мiнулага стагоддзя перарабiў з традыцыйных кроснаў вядомы майстар-тэкстыльшчык Фелiкс Шунейка, а цяпер тэхналогiю захоўваюць i перадаюць вучням яго дзецi. Алена Шунейка, якая амаль 40 гадоў працуе ў традыцыях так званага падвойнага i аднабаковага пераборнага ткацтва, упэўненая: кожны габелен, нават зроблены па адным макеце,  — рэч штучная i непаўторная. «Стварэнне палатна сваiмi рукамi  — гэта творчасць, дзякуючы якой майстар не толькi зберагае традыцыi, але i дадае ў кожны выраб частку ўласнай душы i светапогляду»,  — разважае захавальнiца ўнiкальнага ткацкага рамяства.

Работа, у якой Алене Фелiксаўне дапамагае маладая калега Юлiя Барадзiна, вымагае цярпення i ўвагi, бо нiткi закладваюцца не чаўнаком, а рукамi, i можна перадаць на габелене нават дробныя дэталi. Добра, калi атрымлiваецца выткаць два  — два з паловай сантыметры палатна ў дзень, а бывае, што трэба спускацца на некалькi радоў назад i перарабляць. Многае залежыць i ад нiтак (а яны ў карцiне амаль усе натуральныя)  — тоўстых iдзе менш, тоненькiх нашмат больш. Але галоўнае, кажуць ткачыхi,  — знайсцi падыходзячы колер. «Бывае, на палiтры фарбаў не адразу патрэбныя падбярэш, а тут нiткi,  — заўважае вядучы метадыст па выяўленчым i дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Юлiя Барадзiна.  — Таму збiралi iх, дзе толькi знаходзiлi  — i самi па засеках парылiся, знайшлi, напрыклад, нiткi, якiя фарбаваў яшчэ бацька Алены Фелiксаўны  — прайшло ўжо 50 гадоў, а яны трывалыя i якасцi не страцiлi. Некаторыя нiткi дарылi, шмат маленькiх рознакаляровых клубкоў прыносiлi калегi, хтосьцi нават кофты распускаў!»

Нiжняя частка палатна памерам 1,5х2 метры паказвае падзеi Вялiкай Айчыннай вайны  — тут франтавыя замалёўкi, партызанскiя буднi i, канешне, святкаванне Перамогi. Сярэдняя адлюстроўвае пасляваеннае адраджэнне краiны, аднаўленне i наладжванне быту вёсак i гарадоў. У верхняй, самай светлай, частцы знаходзяцца знакавыя архiтэктурныя помнiкi Беларусi: Холмскiя вароты ў Брэсцкай крэпасцi, Трыумфальная арка ў Магiлёве, Фарны касцёл у Гродне, Петрапаўлаўскi сабор у Гомелi, гарадская ратуша Вiцебска i абелiск Перамогi ў Мiнску. У кожным сюжэце вока чапляецца за карпатлiва i з душой прапрацаваныя дэталi: маленечкiя медалi на грудзях салдат Вялiкай Айчыннай вайны, пэндзаль i палiтра ў руках мастака, промнi на зорцы, што вянчае абелiск... Аб'ядноўвае ж кампазiцыю, паводле задумы аўтара эскiза, прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў Яўгена Шунейкi, непадуладная часу цэнтральная выява Мацi-Беларусi, на руках у якой дзiця з птушкай  — сiмвал будучынi.

 — Яшчэ ў лютым мы абвясцiлi ў сацыяльных сетках конкурс на найлепшую назву для габелена,  — расказвае загадчык аддзела традыцыйнай культуры Гродзенскага АМЦНТ Вольга Шлавянец.  — Водгук аказаўся нават крыху нечаканы: атрымалi 96 варыянтаў назвы. Канчатковы варыянт — пераможцу конкурсу  — «Гiсторыi жывая нiць»  — выбiралi калегiяльна, з улiкам меркавання самiх майстрых, якiм вельмi хацелася, каб назва перадавала сутнасць iх працы.

Цяпер ужо распачаўся трэцi, апошнi этап работы. Ткачыхi ў адзiн голас кажуць, што «спяшаюцца павольна», але пастараюцца завяршыць эксклюзiўны габелен да канца чэрвеня, каб на Дзень Незалежнасцi прадставiць яго для ўсiх ахвотных. Калi i дзе адбудзецца прэзентацыя  — з улiкам бягучай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi гэтае пытанне пакуль не вырашана, хоць, безумоўна, аўтарам тканай карцiны — прысвячэння Перамозе хацелася б, каб iх падарунак Радзiме ўбачылi i ацанiлi як мага больш беларусаў i замежнiкаў. Але ўжо дакладна вядома, што аўтар назвы, iмя якога абвесцяць на прэзентацыi работы, атрымае спецыяльны памятны падарунак ад Гродзенскага абласнога цэнтра метадычнай творчасцi. А пакуль што з усiмi этапамi рэалiзацыi праекта, а таксама са шматлiкiмi майстар-класамi па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, якiя распрацавалi цэнтры культуры i дамы рамёстваў Гродзеншчыны, можна пазнаёмiцца дыстанцыйна  — на сайце http://gromc.by i ў сацыяльных сетках Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасцi.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Фота дадзена ДУК «Гродзенскi АМЦНТ»

Загаловак у газеце: Гiсторыi жывая нiтка

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.