Вы тут

Бяспечна праводзіць канікулы заклiкаюць шматлiкiя службы


Сёлета на аб'ектах чыгункi ў краiне загiнула двое дзяцей, за аналагiчны перыяд мiнулага года — дзесяць. На аўтамабiльных дарогах пацярпела пяць непаўналетнiх, 133 атрымалi траўмы. Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаецца iгнараванне элементарных мер бяспекi. Пра гэта расказаў старшы iнспектар па асаблiвых даручэннях упраўлення арганiзацыi забеспячэння грамадскай бяспекi на аб'ектах транспарту Мiнiстэрства ўнутраных спраў Уладзiмiр СЯСIЦКI.


— Прафiлактыка дзiцячага траўматызму — галоўная задача перад летнiмi канiкуламi як для педагогаў, так i для бацькоў. Па статыстыцы, 80 працэнтаў усiх ДТЗ, у якiх пацярпелыя — непаўналетнiя, здараюцца па вiне дарослых. Больш за палову здарэнняў адбылося тады, калi дзецi былi ў якасцi пешаходаў, крыху больш за 40 працэнтаў — калі яны былi пасажырамi (дарэчы, амаль у палове выпадкаў іх перавозiлi з парушэннямi патрабаванняў заканадаўства). На сёння супрацоўнiкамi ДАI ў школы для дзяцей перададзена больш за 20 тысяч лiстовак з асноўнымi правiламi бяспекi на дарогах. Супрацоўнiкi падраздзялення транспартнай мiлiцыi i РАУС на перыяд летнiх канiкул будуць забяспечваць ахову грамадскага парадку паблiзу чыгуначных пуцей, плануецца суправаджэнне большасцi цягнiкоў, што курсiруюць да месцаў масавага адпачынку. Асаблiвая ўвага будзе звяртацца на забеспячэнне бяспекi дзяцей на гэтых аб'ектах.

У краiне цяпер праходзiць традыцыйная акцыя «Увага — дзецi!», якая працягнецца да 5 чэрвеня, расказаў прадстаўнiк галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай аўтамабiльнай iнспекцыi мiлiцыi грамадскай бяспекi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Станiслаў САЛАВЕЙ.

— Яна скiравана на праблему забеспячэння бяспекi дзяцей на дарозе, павышэння ўзроўню адказнасцi бацькоў i кiроўцаў. Дзяржаўтаiнспекцыя заклiкае апошнiх быць вельмi ўважлiвымi пры руху паблiзу дзiцячых устаноў, праездзе нерэгуляваных пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту i асаблiва ў дварах. У мэтах прадухiлення траўматызму непаўналетнiх у днi правядзення спецыяльных мерапрыемстваў рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павiнен ажыццяўляцца з уключаным блiзкiм святлом фар. Да таго ж iнспектары ДАI правядуць рэйды, дзе ўвага будзе ўдзяляцца выкананню кiроўцамi хуткаснага рэжыму, правiл праезду пешаходных пераходаў i бяспечнай перавозкi дзяцей. Акрамя таго, у летнi перыяд Дзяржаўтаiнспекцыя актыўна развiвае i ўжо выкарыстоўвае дыстанцыйнае навучанне
дзяцей у школах. Падчас рэйдаў супрацоўнiкi ДАI расказваюць непаўналетнiм аб правiлах бяспекi, праводзяць паўнавартасныя ўрокi.

Самыя цяжкiя траўмы дзецi атрымлiваюць пры падзеннi з вышынi, расказаў галоўны пазаштатны дзiцячы траўматолаг-артапед Камiтэта па ахове здароўя Мiнгарвыканкама Станiслаў ТРАЦЦЯК. «Катанне на ролiках, веласiпедах — адзiн з любiмых дзiцячых заняткаў летам. Гэта добра, але многiя бацькi эканомяць на налакотнiках, накаленнiках i падобных рэчах, што няправiльна. Яны таксама павiнны нагадаць школьнiкам, што небяспечна рабiць сэлфi на дахах i лазiць па закiнутых будынках. Сачыце за тым, каб каля акон не стаяла нiякая мэбля, з якой малое дзiця можа забрацца на падаконнiк».

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: Правядзём канiкулы бяспечна!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.