Вы тут

Прэзідэнт падпісаў указы па сацыяльнай абароне работнікаў ва ўмовах складанай эпідсітуацыі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў два ўказы, накіраваныя на павышэнне сацыяльнай абароненасці работнікаў ва ўмовах пераадолення ў сусветнай і нацыянальнай эканоміках наступстваў рэалізуемых проціэпідэмічных мер, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ нумар 178 «Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян». Дакумент прыняты ў мэтах мінімізацыі ўплыву на эканоміку Беларусі сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі і забеспячэння сацыяльнай стабільнасці.

Указам прадугледжана магчымасць атрымання наймальнікамі субсідый для даплаты да мінімальнай заработнай платы сваім работнікам у выпадку іх вымушанай няпоўнай занятасці або аб’яўлення прастою ў перыяд з 1 мая па 31 ліпеня, а таксама выплаты ўзносаў у дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Рашэнне аб прадастаўленні субсідый будзе прымацца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, а пералічэнне грашовых сродкаў — органам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Указам таксама прадугледжана прадаўжэнне па 31 жніўня перыяду прадастаўлення дзяржаўнай адраснай падтрымкі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі грамадзянам, у якіх у маі-ліпені бягучага года заканчваецца тэрмін дзеяння такой дапамогі.

Яшчэ адзін дакумент, падпісаны сёння Прэзідэнтам, — указ нумар 179 «Аб аплаце працы». Ён прыняты ў мэтах павышэння ўзроўню сацыяльнай абароненасці работнікаў бюджэтнай сферы, а таксама забеспячэння ўстойлівага функцыянавання бюджэтных арганізацый і асобных (якія знаходзяцца за мяжой) устаноў ва ўмовах пераадолення ў сусветнай і нацыянальнай эканоміках наступстваў рэалізуемых проціэпідэмічных мер.

Указам прадугледжваецца падтрыманне заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый на ўзроўні не ніжэйшым за памер мінімальнай заработнай платы і ажыццяўленне ім адпаведных даплат у выпадку вымушанай няпоўнай занятасці або аб’яўлення прастою.

У якасці дадатковай магчымай крыніцы фінансавання расходаў бюджэтных арганізацый у выпадку недастатковасці сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, вызначаны сродкі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

Прэв'ю: yandex.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Яны пазнаёмiлiся ў 10-гадовым узросце ў харэаграфiчным вучылiшчы i з таго часу не расстаюцца.

Грамадства

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Колькасць людзей, якiя спрабуюць адшукаць свае каранi, з кожным годам павялiчваецца. 

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.