Вы тут

Парламентарыi Брэстчыны рэгулярна перадаюць сродкi iндывiдуальнай аховы медыцынскiм i сацыяльным установам вобласцi


Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў ад Брэсцкай вобласцi рэгулярна праводзяць акцыi ў падтрымку медыкаў, работнiкаў сацыяльных устаноў, якiя аказалiся на першай лiнii барацьбы з каварнай iнфекцыяй. Шмат сродкаў аховы народныя выбраннiкi набываюць у тым лiку за свой кошт. Яшчэ амаль месяц таму Iгар ХЛАБУКIН, дэпутат па Баранавiцкай-Заходняй акрузе разам з дэпутатамi Баранавiцкага гарадскога Савета перадалi галоўнаму ўрачу Баранавiцкай дзiцячай бальнiцы сродкi iндывiдуальнай аховы — некалькi ўпаковак масак i 40 лiтраў сродкаў для дэзынфекцыi.


На першым плане — Марына Васько i Анатоль Дашко.

У маi ў Брэсцкую дзiцячую бальнiцу прыйшлi дэпутаты ад Брэста Анатоль ДАШКО i Марына ВАСЬКО, каб перадаць набытыя за свой кошт касцюмы для медыкаў, маскi i дэзсродкi. А ў маштабнай акцыi, якую арганiзавала дэпутат па Белавежскай акрузе Жанна СТАЦIЎКА, удзел узялi ўсе шаснаццаць парламентарыяў ад Брэстчыны. Дапамога была аказана Кобрынскаму псiханеўралагiчнаму дому-iнтэрнату. Ва ўстанову даставiлi вельмi патрэбныя для персаналу сродкi iндывiдуальнай аховы.

Святлана ЯСКЕВIЧ

Фота Аляксандра ШУЛЬГАЧА

Загаловак у газеце: Пальчаткi, маскi, касцюмы

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.