Вы тут

Часам членам Савета Рэспублiкi даводзiцца разрываць бюракратычнае кола


Учора старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў правёў прамую тэлефонную лiнiю.


Пераважная большасць зваротаў датычылася складаных жыццёвых сiтуацый. Так, Галiна Пятроўна з Вiцебскай вобласцi прасiла дапамагчы ў лячэннi роднага брата, якi пакутуе ад цяжкай хваробы. Былi званкi на вытворчую тэму: Дзмiтрый Сямёнавiч скардзiўся на штучныя праблемы з арганiзацыяй выпуску санiтарна-гiгiенiчнай прадукцыi, якая, па яго словах, мае экспартны патэнцыял. Напрыклад, ён лiчыць яе перспектыўнай для рынку Расiйскай Федэрацыi. Са Старых Дарог быў званок пенсiянера аб быццам бы iснуючых недахопах i хiбах у дзейнасцi мясцовых праваахоўных органаў.

Зразумела, кожны зварот быў зафiксаваны. У асобных выпадках Сяргей Рачкоў прасiў суразмоўцаў удакладнiць выкладзеныя факты, для больш эфектыўнай работы па iх вывучэннi занатаваць сутнасць пытання на паперу i даслаць на адрас Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi. Сенатар паабяцаў, што ўсе, хто сёння патэлефанаваў, абавязкова атрымаюць абгрунтаваныя адказы.

У размове з журналiстамi ён падвёў i вынiкi работы Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы ўвогуле са зваротамi грамадзян. З пачатку года яе члены атрымалi 242 звароты. Iх можна ўмоўна падзялiць на 12 тэм. Вядома, людзей па-ранейшаму хвалююць пытаннi жыллёва-камунальнай гаспадаркi, дзейнасцi мiлiцыi, судоў, пракуратуры, супрацоўнiкаў Следчага камiтэта, мясцовых уладаў i г. д. Каб дасканала разабрацца ў сiтуацыi, супрацоўнiкi апарату Савета Рэспублiкi выязджаюць на месца.

Сяргей Рачкоў заўважыў, што здараюцца выпадкi, калi грамадзяне ў пошуку вырашэння свайго пытання трапляюць нiбы ў «заганнае» кола нежадання пачуць i зразумець патрэбы чалавека. Яго па канкрэтны адказ адсылаюць ад адной службы да другой, ад раённай арганiзацыi ў абласную i г. д. У вынiку членам Савета Рэспублiкi даводзiцца, так бы мовiць, разрываць гэта бюракратычнае кола.

Леанiд Тугарын

Загаловак у газеце: Разарваць бюракратычнае кола

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».