Вы тут

На Лукомльскім возеры дзяржінспектары правялі маштабны рэйд


Падчас яго было канфіскавана больш за 30 прылад з сеткі, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.


Вадаём размешчаны ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, аднак па яго паўднёвым беразе на працягу пяці кіламетраў праходзіць мяжа з мінскім рэгіёнам. Усяго ж берагавая лінія складае каля 40 кіламетраў. Таму на патруляванне возера сабраліся інспектары з абедзвюх абласцей — шэсць экіпажаў з Віцебскай і два — з Мінскай.

Дваіх мясцовых жыхароў затрымалі інспектары ноччу, калі тыя ўстанаўлівалі 80-метровую сетку каля вёскі Сіманавічы на паўночна-заходнім беразе вадаёма. Парушальнікам «пашанцавала»: злавіць рыбы яны не паспелі, інакш прыйшлося б плаціць па трайной таксе, бо ў Віцебскай вобласці яшчэ па 8 чэрвеня дзейнічае нераставая забарона. Тым не менш за незаконнае рыбалоўства абодвух прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці са штрафам, а сетка канфіскуюць.

Раніцай экіпажы разгрупіраваліся па акваторыі і пратралілі вадаём. Знаходкі сведчылі пра тое, што браканьерства хоць і не квітнее на возеры ў былых маштабах, але ўсё ж ёсць.

У заходняга берага, які прымыкае да вёскі Стоўбцы, інспектары выявілі ў вадзе нераты, іх апынулася восем штук. Гэтыя пасткі з сеткі забаронены пры аматарскім рыбалоўстве, магчыма, магчыма браканьеры, якія іх устанавілі, разлічвалі злавіць вугра, але рыба ў іх, на шчасце, не патрапіла.

На процілеглым беразе з боку Навалукомля ў вадзе стаяла 30-метровая сетка, у якой заблыталася некалькі ляшчоў, плотка, гусцера і чырвонапёрка. Сетку дасталі, а рыбу выпусцілі ў вадаём.

На паўночным краі Лукомльскага інспектары тым часам праверылі яшчэ і бераг. У лазняку ля вёскі Абузер’е знайшлі браканьерскую схованку — мех з двума сеткамі даўжынёй каля 150 метраў.

Непадалёк з вудамі рыбачылі двое мужчын з вёскі Кажары. Інспектары для прафілактыкі распавялі ім, што выкарыстанне прылад з сеткі пры аматарскай лоўлі рыбы забаронена, акрамя таго, можна атрымаць штраф яшчэ і за іх захоўванне. Аднак пры добраахвотнай выдачы ўладальнік вызваляецца ад адказнасці. Параіўшыся, мужчыны прызналіся, што дома ў іх ёсць прылады, ад якіх яны гатовыя пазбавіцца. Адзін перадаў інспектарам тры сеткі даўжынёй каля 50 метраў, другі — 11 сетак даўжынёй 340 метраў і пяць нератаў.

Такі ж сумесны рэйд віцебскія і мінскія інспектары ўжо праводзілі ў сакавіку на возеры Сялява. Неўзабаве падобныя кантрольныя мерапрыемствы пройдуць і на іншых вадаёмах Беларусі.

Даведка

Лукомльскае — адно з найбуйнейшых азёр у Беларусі, другое па аб’ёме вады і чацвёртае па плошчы. Вось ужо паўстагоддзя яно служыць ахаладжальнікам для Лукомльскай ГРЭС. Падагрэў і аэрацыя вады спрыяюць таму, што тут жыве каля 20 відаў рыб, сустракаецца нават вугар. Гэты вадаём — упадабанае месца рыбакоў, але таксама і браканьераў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.