Вы тут

У якiм стане дарогi ў паўночным рэгiёне нашай краiны, якая мяжуе з РФ і ЕС?


У якiм стане дарогi ў паўночным рэгiёне нашай краiны, якая мяжуе з Расiйскай Федэрацыяй i Еўрапейскiм саюзам? На вырашэннi якiх дарожных праблем трэба ў першую чаргу засяродзiцца?


Тэма мясцовых дарог актуальная для рэгіёнаў. У Віцебску нядаўна абмеркавалі яе на абласным узроўні. У прыватнасці,  рэалiзацыю дзяржаўнай праграмы па развiццi i ўтрыманнi аўтадарог на 2017—2020 гады. Асаблiвасць Вiцебшчыны ў тым, што тут найбольшая колькасць у Беларусi населеных пунктаў — каля 6,3 тысячы, адпаведна i шмат дарог, якiя iх злучаюць. У Прыдзвiннi знаходзiцца больш за палову рэспублiканскiх гравiйных дарог.

Старшыня аблвыканкама Мiкалай Шарснёў выказаў надзею, што ў профiльным мiнiстэрстве i ва ўрадзе ўрэшце «пачуюць» просьбы аб падтрымцы. У прыватнасцi, ужо даўно наспела неабходнасць рэканструкцыi дарогi Вiцебск — Мiнск. Пра гэта гутарка iдзе даўно, але... Вось i цяпер прадстаўнiк Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый, якi прысутнiчаў на вышэйзгаданым пасяджэннi, агучаную праблему (i не толькi яе), як гаворыцца, узяў на заметку.

Згодна з рашэннем абласнога Савета дэпутатаў, з бюджэту на 2020 год на дарожную гаспадарку выдаткавалi каля 35,3 мiльёна рублёў. На думку кiраўнiцтва камiтэта па архiтэктуры i будаўнiцтве аблвыканкама, гэтага недастаткова. Напрыклад, 93 % ад агульнай працягласцi дарог рэспублiканскага значэння (каля 2,8 тысячы км) эксплуатуюцца з перавышэннем нарматыўных мiжрамонтных тэрмiнаў. Аб'ём сродкаў на iх утрыманне сёлета каля 25,1 мiльёна рублёў цi менш за палову неабходнай сумы.

А яшчэ трэба падтрымлiваць дарогi мясцовага значэння. Iх працягласць складае больш за 15 тысяч кіламетраў i толькi 78,3 % з цвёрдым пакрыццём, а 21,7 % — грунтавыя.

Дзе браць сродкi на дарогi? Старшыня аблвыканкама ўпэўнены, што замест таго, каб прасiць грошай з бюджэту, дарожнiкi павiнны iмкнуцца самастойна iх зарабляць. Напрыклад, можна далучыцца да ўзвядзення i добраўпарадкавання аб'ектаў сельскагаспадарчага прызначэння. I няблага зарабляць на гэтым. Як вядома, у гаспадарках не хапае будаўнiчай тэхнiкi, спецыялiстаў i рабочых. Таксама сёння дарожнiкам неабходна актыўна выкарыстоўваць грошы, якiя сэканомiлi сёлетняй зiмой.

Як i заўсёды, вялiкая роля ў манiторынгу за станам мясцовых наземных артэрый належыць сельскiм Саветам. Iх аператыўная iнфармацыя вельмi каштоўная для абласных дарожнiкаў, асаблiва ў час зацяжных дажджоў, ураганаў, перападаў тэмпературы на глебе.

Аляксандр ПУКШАНСКI, Вiцебская вобласць

Прэв'ю: vitvesti.by

Загаловак у газеце: Дарогi чакаюць мадэрнiзацыi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».