Вы тут

Прэзідэнт: Нам ні ў якім выпадку нельга страціць людзей


Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Кіраўніка справамі Прэзідэнта Віктара Шэймана.


Беларускі лідар падкрэсліў, што яго перш за ўсё цікавіць сітуацыя ў падведамасных Упраўленню справамі прадпрыемствах, на дзейнасць якіх уплываюць эканамічныя наступствы пандэміі новага каранавірусу. Размова ідзе больш чым пра 100 арганізацый, размешчаных на тэрыторыі і за межамі Беларусі.

У падпарадкаванні Упраўлення справамі Прэзідэнта знаходзяцца чатыры Нацыянальныя паркі — «Белавежская пушча», «Нарачанскі», «Прыпяцкі», «Браслаўскія азёры», а таксама Бярэзінскі біясферны запаведнік, у якіх праводзіцца вялікая прыродаахоўчая праца, ствараецца сучасная інфраструктура і аказваюцца турыстычныя паслугі еўрапаейскага ўзроўню, сказана на інтэрнет-партале ведамства. А яшчэ — санаторыі ў Расіі і Прыбалтыцы, сталічныя гасцінічныя комплексы «Прэзідэнт-гатэль», «Мінск», «Планета», «Юбілейны», аўтатранспартная ўстанова «Белтрансспецаўта», кампанія «Белмастацпромыслы», Палац Рэспублікі, Рэспубліканскі культурна-асветніцкі цэнтр, БелЭкспа, сельскагаспадарчыя арганізацыі. У аператыўным кіраванні Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь знаходзяцца каля 400 адміністрацыйных і грамадскіх будынкаў.

«Не ў кожнага міністра столькі прадпрыемстваў, — заўважыў Прэзідэнт. — Гэта працоўныя калектывы, тысячы людзей, якія пазіцыянуюць сябе з Прэзідэнтам».

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, якая там сітуацыя, дзе яна найбольш напружаная, і якія Кіраўнік справамі бачыць негатыўныя тэндэнцыі.

«Нам ні ў якім выпадку нельга страціць людзей, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Кіраўніцтва справамі — тут і бог наказваў, каб не было праблем… Трэба падтрымаць іх хоць бы пару месяцаў, пакуль адновіцца эканоміка ў свеце... Думаю, за пару-тройку месяцаў эканоміка запрацуе. Суседзі пачнуць прыязджаць. Але думаю, гэтыя некалькі месяцаў працоўныя калектывы трэба падтрымаць».

Беларускі лідар дадаў, што размова ідзе пра падтрымку не ўсіх агулам, а тых, хто найбольш пацярпеў з аб’ектыўных прычын — з-за зніжэння турыстычных патокаў ва ўмовах каранціну ў многіх краінах.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».