Вы тут

На час летніх канікул у работу транспарту сталіцы ўносяцца змяненні


Пра гэта паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс».


У сувязі з надыходам летніх школьных канікул з 1 чэрвеня ў расклад руху аўтобусных маршрутаў № 141, 141А, 141Б па будных днях будуць унесены змяненні.

З 6 чэрвеня па 29 жніўня па суботах работа аўтобусных маршрутаў № 141А, 141Б адмяняецца.

З 1 чэрвеня па будных днях у расклад руху тралейбуснага маршруту № 36 будуць унесены змяненні.

Для атрымання актуальнай інфармацыі аб раскладзе руху гарадскога пасажырскага транспарту Мінска на прадпрыемстве рэкамендуюць у дзень здзяйснення паездкі звяртацца да падзелу «Расклад».

«Мінсктранс» просіць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: blizko.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.