Вы тут

БЧ працягвае пашыраць магчымасці дыстанцыйнай куплі білетаў


У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў і развіцця дыстанцыйных продажаў на сайце Беларускай чыгункі цяпер можна аформіць дзіцячыя электронныя праязныя дакументы (квіткі) «з месцам» на цягнікі з нумараванымі месцамі як у адной замове з аплатай квіткоў па поўным тарыфе, так і без прывязкі да поўнага білета для праезду дарослага пасажыра. Раней афармленне дзіцячых праязных дакументаў «з месцам» ажыццяўлялася толькі ў адной замове з аплатай квіткоў па поўным тарыфе, паведамілі ў прэс-службе БЧ.


Аднак, звяртаем увагу, што праезд дзяцей ва ўзросце да 10 гадоў без суправаджэння дарослых не дапускаецца.

У бліжэйшы час новы функцыянал будзе даступны і карыстальнікам мабільнага прыкладання пасля яго абнаўлення на іх прыладах. Афіцыйнае мабільнае прыкладанне Беларускай чыгункі «БЧ. Мой цягнік» даступна для бясплатнага спампоўвання карыстальнікам смартфонаў і планшэтаў на платформах Android і iOS.

Прэв’ю: pvlida.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.