Вы тут

Больш за 170 тыс. мінчан пасля выхаду на пенсію працягваюць працаваць


Па дадзеных на 1 мая, у сталіцы налічваецца 170 800 працуючых пенсіянераў, што складае 35,6 % ад агульнай колькасці атрымальнікаў пенсій, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.


Больш за ўсё працуючых пенсіянераў — амаль 59,4 тыс. — налічваецца ва ўзроставым адрэзку 60–64 гады. Некаторыя гараджане працягваюць працаваць нават пасля таго, як размянялі дзявяты дзясятак. Так, ва ўзросце 80–89 гадоў працуюць 950 мінчан, 90–99 гадоў — 13.

Усяго ў органах сацыяльнай абароны горада Мінска, па дадзеных на 1 мая 2020 года, на ўліку знаходзяцца 479,1 тыс. атрымальнікаў пенсій, 97 % з іх — атрымальнікі працоўных пенсій. Сярэдні памер усіх пенсій у сталіцы склаў Br 462,16, працоўных — Br 467,87.

Прэв’ю: lawecon.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.