Вы тут

Змены ў Закон аб грамадзянстве плануюць разгледзець дэпутаты на бягучай сесіі


Сёння ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі праходзіць пасяджэнне Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ, прысвечанае абмеркаванню гэтага пытання. Сярод прапанаваных навацый — спрашчэнне працэдуры атрымання грамадзянства асобамі, якія навучаліся ў нашай краіне. З сямі да пяці гадоў скарачаецца тэрмін бесперапыннага пражывання ў Беларусі для атрымання грамадзянства. Ільготным парадкам яго набыцця змогуць скарыстацца таксама тыя, хто атрымаў у Беларусі вышэйшую адукацыю і працуе ў краіне не менш за тры гады.


Пэўныя змены датычацца і парадку аднаўлення ў грамадзянстве. Гэта, у сваю чаргу, будзе спрыяць наладжванню адносін з беларусамі, якія жывуць у іншых краінах. Пашыранае пасяджэнне адпаведнай рабочай групы Нацыянальнага сходу па справах беларусаў замежжа адбылося ўчора. Група ў сучасным складзе толькі пачынае сваю работу, але захаваліся стасункі, якія ўстанавілі яшчэ мінулыя парламентарыі.

«Мы будзем удзяляць увагу развіццю і ўдасканаленню заканадаўства ў гэтай сферы. У 2014 годзе быў прыняты закон «Аб беларусах замежжа», які дазволіў надаць новы імпульс гэтаму супрацоўніцтву, — расказала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ, кіраўнік рабочай групы Валянціна Ражанец. — Цяпер у Палаце прадстаўнікоў (у Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ) знаходзіцца на падрыхтоўцы да першага чытання праект закона, які ўносіць змены ў Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». Там ужо прадугледжаныя некаторыя льготы для атрымання беларускага грамадзянства: уводзіцца такое паняцце, як аднаўленне ў грамадзянстве для тых беларусаў, хто некалі быў грамадзянінам Беларусі».

На першым пасяджэнні новага складу рабочай групы ўдзельнікі, сярод якіх ёсць прадстаўнікі МЗС, Савета Рэспублікі, музейнай супольнасці, вылучаць канкрэтныя кірункі, цікавыя прысутным і беларусам за мяжой.

«Важная якасць зносін з беларусамі за мяжой, важна быць на адной хвалі. Беларусь, магчыма, жыве ў іх сэрцах, яны любяць сваю краіну і могуць быць ёй карыснымі. І вось на гэта мы накіруем свае намаганні», — дадала Валянціна Ражанец.

Выдатнай пляцоўкай для абмеркавання надзённых пытанняў па тэме з'яўляецца Кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў, створаны пасля падпісання адпаведнага закона ў 2014 годзе.

«МЗС штогод праводзіць пасяджэнне савета з замежнымі ўдзельнікамі. Мы імкнёмся арганізаваць яго так, каб гэта было не фармальна, каб пры яго падрыхтоўцы і правядзенні ўсплывалі жывыя праблемы і падчас дыялогу ішоў пошук рашэнняў. Не заўсёды гэта лёгка, але мы спрабуем гэта рабіць, — сказаў удзельнік сустрэчы, намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас. — У лістападзе-снежні мы плануем правесці чарговае пасяджэнне Кансультатыўнага савета. Раней яно планавалася на гэты месяц, што пакуль немагчыма. Будзем спадзявацца, што ў канцы года яно зможа адбыцца».

Па словах Андрэя Дапкюнаса, чакаецца папаўненне складу савета сябрамі з Аргенціны, Венгрыі, ЗША, Канады і Швецыі.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: Depositphotos.com

Загаловак у газеце: Навацыі для сваіх за мяжой

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Яны пазнаёмiлiся ў 10-гадовым узросце ў харэаграфiчным вучылiшчы i з таго часу не расстаюцца.

Грамадства

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Колькасць людзей, якiя спрабуюць адшукаць свае каранi, з кожным годам павялiчваецца. 

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.