Вы тут

«Оскары» малога бізнесу знайшлі сваіх герояў


Бізнес-конкурс «Чалавек справы» спецыяльна для арганізацый малога і сярэдняга бізнесу абвясціў новы тур — «Паспяховы старт». У вылучэнні кандыдатаў узялі ўдзел рэгіянальныя органы дзяржаўнага праўлення — усе аблвыканкамы і Мінгарвыканкам, Рэспубліканскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў і іншыя бізнес-саюзы. Асноўныя партнёры конкурсу — ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР).


У дзелавой супольнасці нашай краіны конкурс «Чалавек справы» цалкам заслужана называюць «Оскарам» беларускага бізнесу. Разглядаючы кандыдатуры лаўрэатаў, грамадскі савет конкурсу пад кіраўніцтвам акадэміка Пятра Нікіценкі заўсёды кіруецца вельмі жорсткімі крытэрыямі адбору, улічваючы, акрамя эканамічнай сітуацыі, асабістыя якасці кандыдатаў: крэатыўнасць мыслення, нацэленасць на высокі вынік, прадпрымальніцкі дух, інавацыйнасць і прафесіяналізм.

Сёння сярод пераможцаў конкурсу-2020 некалькі прадстаўніц прыгожага полу, а ў спісе лаўрэатаў — прадстаўнікі не толькі сталіцы, але і Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей.

Найлепшым прадстаўнікам малога бізнесу па выніках конкурсу «Чалавек справы: паспяховы старт» уручылі дыпломы выдавецкай групы «Справа» і памятныя прызы «На кані!» работы беларускага скульптара Сяргея Гумілеўскага. Цырымонія ўзнагароджання праходзіла 27 мая ў сталічным «Вікторыя Алімп Гатэлі».

З больш чым сотні прэтэндэнтаў савет, як заўсёды, выбраў 12 найлепшых. Пераможцам конкурсу «Чалавек справы: паспяховы старт — 2020» у сферы банкаўскіх тэхналогій выбраны старшыня праўлення ЗАТ «РРБ-БАНК» Віталь ДРАНКЕВІЧ.

Гэта самы малады за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі кіраўнік банка. Летась Віталь Дранкевіч атрымаў дыплом Ехесutіvе MBА. Кажа, што менавіта там змог сістэматызаваць веды і вопыт, выпрацаваў стратэгічнае разуменне бізнесу.

Найлепшай у сферы інтэграцыі плацежных сістэм стала дырэктар ЗАТ «Плацежная сістэма Белкарт» Алена НЕСЦЯРОНАК. Летась пры ўдзеле ААТ «Банкаўскага працэсінгавага цэнтра» рэалізаваны праект міжсістэмнай інтэграцыі з нацыянальнай плацежнай сістэмай МІР (Расія), рэалізаваны праект па пераводзе эмісіі картак «Белкарт» на мікрапрацэсар. Першы прыступіў да такой эмісіі Беларусбанк.

Самым «моцным звяном» конкурсу ў прасоўванні замежнага брэнда на беларускім рынку стаў заснавальнік і дырэктар групы кампаній «Sіbосоm» Канстанцін СІМХОВІЧ. У Канстанціна сямейны бізнес. У 1994 годзе кампанію «Сібаком» заснаваў яго бацька, а кансультантамі былі, у сваю чаргу, ужо яго бацькі — вопытныя кіраўнікі-вытворцы, якія ўсё жыццё адпрацавалі на Мінскім падшыпнікавым заводзе.

Таксама сталі пераможцамі конкурсу: у сферы фінансавых тэхналогій — кіраўнік СТАА іРау Уладзімір КЛІМЕНКА; у сферы вытворчасці здаровага харчавання — сузаснавальнік і дырэктар ТАА «Вытворчая кампанія «Правілы густаў» Ірына ДАМАРАЦКАЯ; у сферы будаўнічага праектавання — заснавальнік і дырэктар архітэктурнай студыі «Майстэрні» Максім ВЕРАМЯЮК; у арганізацыі плацяжоў з выкарыстаннем QR-кодаў — дырэктар ТАА « Электронныя сістэмы і сэрвісы» Андрэй ХВАЛЬКО; у сферы інавацыйных, навукаёмістых, высокаэфектыўных тэхналогій — генеральны дырэктар і сузаснавальнік ТАА «Магія святла» Людміла ТАНІНА; у сферы вытворчасці інавацыйных будаўнічых матэрыялаў — заснавальнік і кіраўнік ТАА «Тэпан-бел» Віталь ШАПАВАЛАЎ; у сферы лесанарыхтовак — заснавальнік і дырэктар ТАА «РубімЛес» Мікалай ЛІПКО; у сферы тэхналогій рытэйлу — заснавальнік і генеральны дырэктар ТАА «МЭТР Заслаўе» Дзмітрый ГЛАДКІ; у сферы кансалтынгавых паслуг і аўтсорсінгу — заснавальнік і дырэктар ТАА «Рэгіянальнае агенцтва бяспекі працы» Яўген АСІПЕНКА.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.