Вы тут

У Мазырскім раёне на заводзе загінуў рабочы


Учора на асфальтабетонным заводзе, які месціцца ў Мазырскім раёне, электрагазазваршчык падрыхтоўваў зварачны апарат для правядзення рамонтных прац. Пры спробе падключэння апарата да сеткі рабочы атрымаў удар токам і памёр на месцы здарэння. Пра гэта інфармуе СК.


Следчымі апытваюцца работнікі і адміністрацыя прадпрыемства, вывучаецца канфіскаваная дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі, арганізацыі працоўнай дзейнасці загінулага, прызначана судова-медыцынская экспертыза. Паводле папярэдніх высноў экспертаў, смерць 52-гадовага рабочага наступіла ад прыпынку сэрца ў выніку паражэння электрычным токам.

Праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».