Вы тут

Новая версія дзіцячага прававога сайта будзе запушчана 1 чэрвеня


Новую версію дзіцячага прававога сайта запусціць 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (НЦПІ). Гэта ўнікальны спецыялізаваны сайт па прававой адукацыі дзяцей і падлеткаў, створаны па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта.


Рэсурс mіr.pravo.by існуе ўжо 12 гадоў. Сёлета яго ўнеслі ў спіс інтэрнэт-рэсурсаў з адукацыйнымі праграмамі для малых падчас падоўжаных з-за пандэміі канікул. Тут дзеці могуць замацоўваць пройдзены матэрыял, набываць новыя веды, у тым ліку юрыдычныя, атрымліваць адказы на «дарослыя» пытанні і падказкі, што рабіць у складаных сітуацыях.

Уся інфармацыя на сайце падаецца ў займальнай і даступнай форме, у тым ліку праз гульні, а шукаць адказы на пытанне дапамагае віртуальнае Вараняня. Сайт разлічаны на дзяцей ад 6 да 16 гадоў. Малыя тут даведаюцца шмат цікавага пра розныя краіны, разгадаюць рэбусы і красворды, пройдуць тэсты. Падлеткі могуць таксама вывучыць «Юрыдычную азбуку», здзейсніць падарожжа ў свет фінансаў, вывучыць правілы дарожнага руху і высветліць, якія незвычайныя забароны і законы дзейнічаюць у іншых краінах.

У «Прававых лабірынтах» можна пазнаёміцца з «Жывой дэкларацыяй правоў дзіцяці», а яшчэ адправіцца ў «Падарожжа ў мінулае», каб даведацца пра мінулае нашай краіны і пазнаёміцца са славутымі продкамі. Падлеткі даведаюцца, як атрымаць пашпарт, уладкавацца на работу, набыць папулярнасць у школе, навучыцца правільна сябраваць і абараняць свае інтарэсы.

Новая версія 2.0, створаная пры падтрымцы прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН ЮНІСЭФ у Беларусі, мае новы дызайн, рэалізуе новыя сучасныя тэхналогіі і інавацыйныя падыходы да падачы інфармацыі, палепшаную сістэму навігацыі і новыя сэрвісы. Сайтам таксама стане зручней карыстацца праз смартфоны і планшэты. Стваральнікі абяцаюць, што дзецям будзе яшчэ цікавей авалодваць новымі ведамі і падарожнічаць па свеце юрыдычнай і прававой інфармацыі.

Ірына СІДАРОК

Прэв'ю: novaya.by

Загаловак у газеце: Сумна не будзе!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.